Рус Бел Eng 中文

Дзяржаўнае жыллё неабходна выкарыстоўваць па-гаспадарску – КДК Магілёўскай вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны шэраг праблемных пытанняў, выяўленых у ходзе кантролю эфектыўнасці выкарыстання жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія перададзены ў бязвыплатнае карыстанне акцыянерным таварыствам.

Асноўныя з іх – зніжаны кантроль з боку мясцовых органаў улады і кіравання, неналежны ўлік і неўключэнне жылля ў фонд камерцыйнага выкарыстання, адсутнасць тэхпашпартоў і неправядзенне дзяржрэгістрацыі, неэфектыўнае выкарыстанне (выяўлена 96 невыкарыстоўваемых жылых памяшканняў) і незабеспячэнне захаванасці, нямэтавае расходаванне атрыманых ад наймальнікаў арэнднага жылля сродкаў.

Па выніках пасяджэння калегіі Камітэта зацікаўленым выпрацаваны шэраг прапаноў па выпраўленні сітуацыі. Іх рэалізацыя знаходзіцца на кантролі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

13.12.2018 - 15:02 | «Бабруйскаграмаш» мае намер пашырыць сваю прысутнасць у В’етнаме

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» падчас Міжнароднай аграпрамысловай выставы GROWTECH-2018 у г. Ханоі дасягнула шэраг дамоўленасцяў аб пашырэнні наменклатуры пастаўкі сельгастэхнікі ў В’етнам, паведамілі ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства.

11.12.2018 - 10:35 | Больш за 75% экспарту тавараў Магілёўскай вобласці прыпадае на краіны СНД

На краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыпадае 75,7% экспарту тавараў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

11.12.2018 - 09:12 | Больш за 6 тыс. адзінак піратэхнікі канфіскавалі ў Магілёве

Праваахоўнікі падчас рэйду ў мінулую пятніцу і выхадныя выявілі шматлікія парушэнні захоўвання і рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

11.12.2018 - 08:27 | Крэдытная нагрузка на малазабяспечаных грамадзян пры будаўніцтве жылля ў ПУР Магілёўскай вобласці знізіцца

Памер падтрымкі малазабяспечаных грамадзян, якія пражываюць у паўднёва-ўсходнім рэгіёне (ПУР) Магілёўскай вобласці, пры будаўніцтве або куплі жылля істотна вырасце.

10.12.2018 - 08:56 | Магілёўская мытня будзе працаваць у навагоднія святы

Магілёўская мытня будзе працаваць у навагоднія святы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.