Рус Бел Eng 中文

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 20 прадстаўнікоў сельскагаспадарчай сферы і АПК Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу. Адпаведны Указ №51 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэны і медалі прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

У ліку ўзнагароджаных 20 аграрыяў Магілёўскай вобласці. Так, ордэнам Айчыны III ступені адзначаны трактарыст-машыніст КСУП «Ніва-Барсукі» Кіраўскага раёна Аляксандр Петранкоў.

Сярод удастоеных ордэна Пашаны прадстаўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі» (Горацкі раён): галоўны аграном Аляксандр Гарбачоў, кіроўца Віктар Васілевіч, галоўны ветэрынарны ўрач Сяргей Кукель. Аналагічнымі ўзнагародамі адзначаны дырэктар ААТ «Горкілён» (Горацкі раён) Віталь Яўціховіч, кіроўца адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі лянок» (Магілёўскі раён) Віталь Васіленка, аператары машыннага даення сельскагаспадарчага закрытага акцыянернага таварыства «Горы» (Горацкі раён) Ірына Глебка і камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Жылічы» (Кіраўскі раён) Ніна Ляўковіч, трактарыст-машыніст закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Зара»» (Магілёўскі раён) Уладзімір Мельнікаў.

Акрамя таго, медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства «Кастрычнік» (Мсціслаўскі раён) Уладзімір Бабіч, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм бройлернага цэха бройлернай вытворчасці закрытага акцыянернага таварыства «Сервалюкс Агра» (Магілёўскі раён) Таццяна Галінская, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» (Кіраўскі раён) Мікалай Дрозд, трактарыст-машыніст ААТ «Александрыйскае» (Шклоўскі раён) Віктар Мільто, аператары машыннага даення ЗАТ «Ніва» (Шклоўскі раён) Таццяна Калініна, камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства« Жылічы» (Кіраўскі раён) Тамара Кузьмянкова, адкрытага акцыянернага таварыства «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» (Кіраўскі раён) Галіна Лёгкая, закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Зара»» (Магілёўскі раён) Вольга Падачэнка, Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма»» (Бялыніцкі раён) Вольга Панцялеева, апаратчык сушкі клею і жэлаціну адкрытага акцыянернага таварыства «Мажэліт» (Магілёў) Людміла Раманава, кіраўнік КФХ «Прагрэс» Цмугунова Уладзіміра Пятровіча (Дрыбінскі раён) Уладзімір Цмугуноў.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма»» (Бялыніцкі раён) Мікалаю Дарэчкіну.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая