Рус Бел Eng 中文

Дзяржрэестр дамінантаў Магілёўскай вобласці папоўніўся чатырма малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі

На працягу сакавіка – красавіка найбуйнейшыя перапрацоўшчыкі сырога малака Беларусі былі ўключаны ў рэгіянальныя рэестры прадпрыемстваў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках.

Ініцыятыва сыходзіць ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое з мінулага года адказвае за захаванне антыманапольнага заканадаўства ў Беларусі. Ведамства, такім чынам, будзе рэгуляваць узровень цэн, па якіх перапрацоўшчыкі скупляюць сырое малако ў яго вытворцаў.

У кожнай з абласцей вызначаны алігаполісы, якія дамінуюць у «закупцы сырога каровінага малака для наступнай перапрацоўкі».

Такім чынам Дзяржрэестр дамінантаў Магілёўскай вобласці папоўніўся чатырма заводамі. Гэта «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»», «Мсціслаўмалако», асіповіцкі «Малочны полюс» і «Бабруйскмалако».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая