Рус Бел Eng 中文

Дзявятая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 21 лютага

Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае 21 лютага чарговую дзявятую сесію. Пасяджэнне пачнецца ў 14.00 у канферэнц-зале Дома Саветаў.

На сесію запрашаюцца: члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў; члены аблвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама; старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў; старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў; прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Разглядаемыя пытанні: «Справаздача аб рабоце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці ў 2018 годзе»; «Справаздача аб рабоце Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па выніках 2018 года».

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна