Рус Бел Eng 中文

Эфектыўнасць перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне акцыянерным таварыствам з доляй дзяржавы камунальнай жылля вывучыў КДК обществам с долей государства коммунального жилья изучил КГК

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання камунальнага жылля, перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне акцыянерным таварыствам з доляй дзяржавы.

Як паказаў маніторынг, з 2,5 тыс. кватэр і дамоў, якія знаходзяцца ў iх распараджэннi, больш за дзвесце не ўключаны ў склад арэнднага жылля. З больш за 1 тыс. наймальнікаў жылых памяшканняў не заключаны адпаведныя дагаворы найму.

Не арганізавана і работа па збору платы за выкарыстанне арэнднага жылля, а ў адпаведнасці з заканадаўствам яна акумулюецца на спецыяльных рахунках дзяржаўных органаў і накіроўваецца на яго будаўніцтва і рамонт. Акрамя таго, на практыцы грошы, якія паступілі на разліковыя рахункі ААТ, выдаткоўваліся па іх меркаванні на ўласныя патрэбы.

Па выніках маніторынгу КДК зацікаўленым унесены адпаведныя прапановы па выпраўленню сітуацыі і прыцягненню да адказнасці службовых асоб, якія дапусцілі бескантрольнасць за выкарыстаннем дзяржжылфонда і незахаванне інтарэсаў дзяржавы. Рэалізацыя прапаноў ўзята на кантроль.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая