Рус Бел Eng 中文

Эканоміка і сацсфера паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці развіваюцца на новым узроўні – Міхаіл Мясніковіч

Эканоміка і сацсфера паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці развіваюцца на прынцыпова новым узроўні. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Асаблівая ўвага дзяржавы спрыяе таму, каб гэты рэгіён не проста адраджаўся, а на прынцыпова новым узроўні развівалася яго эканоміка і сацыяльная сфера, адзначыў спікер.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што ў 2015 годзе быў падпісаны указ №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Ён прадастаўляе льготы і прэферэнцыі гаспадарчым суб’ектам і грамадзянам гэтага рэгіёна, стымулюе стварэнне новых прадпрыемстваў, жыллёвае будаўніцтва.

У Савеце Рэспублікі прааналізавалі першыя вынікі яго рэалізацыі. «Можна гаварыць аб эканамічным і сацыяльным эфекце», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Сёння ў Слаўгарадзе праходзіць выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Абмяркоўваюцца пытанні павышэння ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Сенатары наведалі Слаўгарадскую сярэднюю школу №1, дзе абмеркавалі працу мясцовых Саветаў і актыву ў частцы мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, перспектывы сістэмы адукацыі і павышэння якасці медыцынскай дапамогі ў рэгіёне. Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання школы пагутарыў з першакласнікамі і выкладчыкамі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая