Рус Бел Eng 中文

Эксперымент па аб’яднанні функцый міліцыянераў у Глускім раёне дае станоўчыя вынікі – УУС

Эксперымент па аб’яднанні функцый міліцыянераў у Глускім раёне дае станоўчыя вынікі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

З мэтай павышэння эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці і якасці абслугоўвання насельніцтва з кастрычніка 2017 года па 30 чэрвеня 2018 года праводзіцца асноўны этап эксперыменту па змене арганізацыі аператыўна-службовай дзейнасці аддзела ўнутраных спраў Глускага райвыканкама. Тэрыторыя раёна ўмоўна падзелена на 15 адміністрацыйных участкаў, замацаваных за ўніверсальнымі спецыялістамі, якiя выконваюць адначасова функцыі участковых інспектараў міліцыі, інспектараў па справах непаўналетніх і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. У сельскай мясцовасці, дзе шчыльнасць насельніцтва невялікая, глыбокая спецыялізацыя кожнай з гэтых службаў не патрабуецца, адзначыў Аляксандр Кавальчук.

Аналіз вынікаў эксперыменту па выніку чатырох месяцаў паказаў: прынятыя меры далі магчымасць паменшыць і раўнамерна размеркаваць нагрузку сярод супрацоўнікаў, скараціўся час рэагавання на заявы і паведамленні пра злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама разгляд матэрыялаў праверак. Акрамя таго, былі створаны больш камфортныя ўмовы для працы. «З’явілася магчымасць забяспечыць спецыялістаў транспартам. На двух супрацоўнікаў, якія абслугоўваюць адміністрацыйны ўчастак сельскай мясцовасці, выйшла адна аўтамашына, – расказаў Алесь Кавальчук. – Цяпер яны мабільныя і ўзаемазаменныя».

Па словах начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама, такая арганізацыя працы не падыдзе для буйных рэгіёнаў, бо там больш шырокі спектр злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Але падобная схема размеркавання абавязкаў цалкам можа быць прыменена ў будучыні ў раёнах, аналагічных Глускаму, напрыклад, у Краснапольскім, Слаўгарадскім, Кіраўскім, Хоцімскім.

У цэлым, кажучы аб аптымізацыі штата супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, Аляксандр Кавальчук заўважыў, што ў 2018-м працягнецца практыка, якая прымяняецца ў мінулым годзе. Меры ў большай ступені будуць накіраваны на змяншэнне колькасці супрацоўнікаў адміністрацыйных участкаў, а не радавых спецыялістаў, якія працуюць непасрэдна з насельніцтвам і забяспечваюць рэагаванне на скаргі грамадзян.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

14.02.2019 - 14:48 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

12.02.2019 - 13:56 | Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Клічаўскага райвыканкама Віктара Рабкаўца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.

12.02.2019 - 08:07 | Спартыўная тэма набірае папулярнасць: у Антонаўцы гуляюць у валейбол, у Касцюковічах – у хакей

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.

07.02.2019 - 09:45 | Увесь люты на пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» праводзяцца планавыя падрыўныя работы

Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы.

07.02.2019 - 09:12 | Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года

Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.