Рус Бел Eng 中文

Фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестпраектаў малога бізнэсу

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі.

Заяўкі прымаюцца з 17 па 31 студзеня 2018 года. Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі – пазыку (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Дзяржпадтрымка прадастаўляецца пры рэалізацыі інвестпраектаў па такіх напрамках, як стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій (якія валодаюць больш высокімі якаснымі характарыстыкамі ў параўнанні з найлепшымі аналагамі, даступнымі на дадзеным рынку, вызначаным сегменце рынку, для якога гэтая тэхналогія з’яўляецца новай).

Памер дзяржпадтрымкі – да Br196 тыс. Пры прадастаўленні сродкаў на ўмовах пазыкі, на сродкі ў такім жа памеры можна разлічваць пры прадастаўленні маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу). Агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб’екта не можа перавышаць Br245 тыс.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Міністэрства эканомікі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая