Рус Бел Eng 中文

Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей пройдзе ў Магілёве 21 верасня

Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей пройдзе ў горадзе на Дняпры 21 верасня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, моладзевых грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі.

Адкрые форум прэзентацыя створаных у рэгіёнах умоў для самарэалізацыі моладзі. Затым праграмай запланавана падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж моладзевымі грамадскімі арганізацыямі Магілёўскай і Бранскай абласцей. Далей работа працягнецца ў трох секцыях: «Адзіная гісторыка-культурная спадчына як жыццёвы арыенцір для моладзі», «Моладзевыя валанцёрскія праекты: крок у будучыню», «Адукацыя. Моладзевае прадпрымальніцтва. Прафесіі будучыні».

Апоўдні моладзь прыбудзе да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», дзе адбудзецца цырымонія ўскладання кветак. Потым удзельнікаў форуму чакае дыскусія ў яшчэ адной секцыі – «Перамога, здабытая адзінствам» – на базе прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. Маладыя людзі наведаюць музейны пакой імя К. Сіманава, рэканструкцыю фарсіравання Дняпра ў чэрвені 1944 года, азнаёмяцца з экспазіцыяй, прысвечанай вызваленню Магілёва і выставай аб пошукавай дзейнасці ў Магілёўскай вобласці па ўстанаўленні лёсаў, увекавечанні памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны абаронцаў Айчыны, а таксама падвядуць вынікі мерапрыемства.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

07.12.2018 - 15:00 | Дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» 14 снежня

IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе 14 снежня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» з 13:55 да 19:15. Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду».

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

05.12.2018 - 15:16 | Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд

Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд. У чарадзе святочных забаў знайшлося месца як для ўпадабаных жыхарам абласнога цэнтра мерапрыемстваў, так і для новых. Многія традыцыйныя дзействы памяняюць фармат. Нязменнымі застануцца іх душэўная атмасфера, маляўнічасць і запал.

04.12.2018 - 10:10 | У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

03.12.2018 - 12:56 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.