Рус Бел Eng 中文

Форум рэгіёнаў стаў эфектыўнай пляцоўкай для дыялогу па пытаннях інтэграцыі і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва – Міхаіл Мясніковіч

Найбуйнейшай падзеяй гэтай восені абяцае стаць V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. У абласным цэнтры чакаюць больш за 20 расійскіх губернатараў. Геаграфія шырокая –ад Маскоўскай вобласці да Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Прыедзе ў Магілёў і 17 кіраўнікоў прадстаўнічых органаў улады рэгіёнаў Расіі. Плануецца, што сёлета будзе падпісана больш за 70 дакументаў аб супрацоўніцтве – на міжурадавым, абласным і раённым узроўнях. Форум рэгіёнаў традыцыйна праводзіцца пад эгідай верхніх палат беларускага і расійскага парламентаў. Аб асаблівасцях і ключавых тэмах сёлетняга, юбілейнага форуму, перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў АПК і гарманізацыі заканадаўстваў расказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

– Міхаіл Уладзіміравіч, некалькі дзён застаецца да юбілейнага V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У чым яго асаблівасці? Якое значэнне ў цэлым мае форум для ўмацавання сувязяў паміж дзвюма краінамі?

– Форум рэгіёнаў – гэта ключавы праект рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, эфектыўная пляцоўка для партнёрскага дыялогу па пытаннях эканамічнай інтэграцыі і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Гэта і інструмент зваротнай сувязі: магчымасць пачуць меркаванні з месцаў і прапановы кіраўнікоў рэгіёнаў, прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання. Тэматыка асноўных і спадарожных мерапрыемстваў форуму ахоплівае найважнейшыя аспекты двухбаковага парадку дня: харчовая бяспека, узгодненая прамысловая і сацыяльна-эканамічная палітыка, кааперацыя ў сферы высокіх тэхналогій і інавацый, маладзёжная палітыка.

За гады існавання Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія дасягнулі высокага ўзроўню прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі. І рэзервы не вычарпаны. Наша задача заключаецца ў тым, каб не толькі захаваць дынаміку двухбаковага ўзаемадзеяння, але і прыкметна дадаць да таго, што маем. Пра гэта будзем гаварыць на маючым адбыцца форуме. Важны элемент гэтай працы – уніфікацыя і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў. Менавіта гэты працэс можа забяспечыць функцыянаванне адзіных рынкаў, свабоду перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы – тыя стратэгічныя мэты, да якіх мы імкнёмся.

Цэнтральнай падзеяй V Форуму рэгіёнаў стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва», якое пройдзе з удзелам прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гэтая тэма абрана не выпадкова, бо сувязі паміж рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам ўмацавання беларуска-расійскага партнёрства ў гандлёва-эканамічнай сферы, навуцы, адукацыі, ахове здароўя і іншых галінах.

Секцыі будуць працаваць па пяці тэматычных напрамках: аграрная палітыка, развіццё лічбавай эканомікі, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўства, сацыяльная і грамадзянская актыўнасць моладзі. Значным элементам праграмы форума стане пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, удзельнікі якога абмяркуюць не толькі перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязяў, але і ролю парламенцкага вымярэння ў развіцці двухбаковых адносін.

Важна, што ў праект выніковага дакумента форума ўключаны прапановы і ініцыятывы, агучаныя на тыдні інтэграцыі ў Магілёўскай вобласці, злёце студэнцкіх атрадаў, маладзёжным форуме, пасяджэнні саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей і іншых.

– Калі кажуць аб эфектыўнасці форумаў рэгіёнаў, акцэнт нярэдка робяць на сумах кантрактаў.

– Безумоўна, бо гэта важны складнік праграмы форума. Сёлета ў яго ўпершыню ўключаны Савет дзелавога супрацоўніцтва, які збярэ кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін. Такія сустрэчы садзейнічаюць не толькі ўмацаванню бізнес-кантактаў, збліжэнню нашых пазіцый па многіх пытаннях, але і надаюць імпульс сумесным праектам. Тут у нас вялікі патэнцыял.

Мяркую, нам варта больш інтэнсіўна развіваць прамысловую кааперацыю, больш актыўна ўзаемадзейнічаць у інвестыцыйнай сферы, пераходзіць да маштабных саюзных праектаў, у тым ліку рэгіянальных. Перспектыўнымі ў гэтым плане з’яўляюцца такія напрамкі, як вялікая хімія, электроніка, фармакалогія, біятэхналогіі, IT-індустрыя і іншыя. У саюзныя праекты можна прыцягваць і кампаніі з трэціх краін.

Той факт, што з кожным годам колькасць падпісаных на форуме камерцыйных кантрактаў і пагадненняў расце, гаворыць аб запатрабаванасці гэтай пляцоўкі. Напрыклад, калі на II Форуме рэгіёнаў у Сочы было заключана кантрактаў на агульную суму $ 230 млн, на трэцім у Мінску – ужо больш чым на $300 млн, на чацвёртым у Маскве – звыш $ 400 млн. За час правядзення форумаў падпісана 139 пагадненняў аб супрацоўніцтве, заключана экспартных камерцыйных кантрактаў на суму больш за $ 930 млн. Усё гэта ў канчатковым рахунку працуе на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашых краін, спрыяе стварэнню новых працоўных месцаў і росту дабрабыту людзей.

У гэтым годзе аб аб’ёме падпісаных кантрактаў гаварыць пакуль заўчасна, праца працягваецца. Але большасць рэгіёнаў Беларусі дадаюць да леташніх аб’ёмаў.

– Якімі Вам бачацца перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сельскай гаспадарцы? У 2010 годзе была адобрана канцэпцыя адзінай аграрнай палітыкі. Ці не пара мадэрнізаваць гэты дакумент або прапанаваць новы?

– Узгодненая аграпрамысловая палітыка павінна праводзіцца на аснове прынцыпаў роўнасці і ўліку інтарэсаў абодвух бакоў. У Саюзнай дзяржаве праведзена сур’ёзная праца ў гэтым кірунку. Прыняты шэраг пагадненняў па фарміраванні адзіных падыходаў у галіне рэгулявання якасці і бяспекі сельскагаспадарчай прадукцыі, створана пэўная прававая база ў сферы аграпрамысловага комплексу. У Саюзнай дзяржаве апрабавана практыка падрыхтоўкі прагнозных балансаў па асноўных групах прадуктаў харчавання, выпрацоўкі адзіных правілаў дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі і адзіных падыходаў да ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю.

Мяркую, у далейшым сумесныя намаганні павінны быць накіраваны на задавальненне патрэбаў агульнага аграрнага рынку, а таксама нарошчванне экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання. З улікам гэтага нашым краінам важна працягнуць працу па ўзгадненні дзеянняў па абароне інтарэсаў сельгасвытворцаў, дамовіцца аб канкрэтных кроках па забеспячэнні ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю на аснове адзіных патрабаванняў і правілаў. Усе гэтыя тэмы стануць прадметам абмеркавання на маючым адбыцца форуме.

Размова таксама пойдзе аб падтрымцы аграрнай адукацыі і навукі, развіцці сацыяльнай інфраструктуры і паляпшэнні жыцця на сяле, перспектывах фарміравання інавацыйных сістэм жывёлагадоўлі, стварэнні адзіных спецыялізаваных селекцыйна-генетычных цэнтраў.

– Адно з секцыйных пасяджэнняў форуму будзе прысвечана супрацоўніцтву рэгіёнаў у кантэксце развіцця лічбавай эканомікі. Чым у гэтым плане Беларусь і Расія могуць быць карысныя адзін аднаму?

– Лічбавізацыя эканомікі – гэта не проста модны трэнд, а ўмова глабальнай канкурэнтаздольнасці сучасных эканомік. У Беларусі сфарміраваны і паспяхова функцыянуюць цэлыя школы ў IT-сферы. Тысячы людзей валодаюць унікальнымі ведамі і вопытам, а кампаніі маюць стабільныя кантракты. Але гэтая вобласць дзейнасці развіваецца вельмі бурна, паўсюдна запатрабаваная, і здавольвацца старым багажом недапушчальна. Трэба сур’ёзна ўдасканальвацца. Безумоўна, гэта ўзаемавыгадны працэс, бо нам ёсць чым падзяліцца адзін з адным.

Сярод ключавых напрамкаў – адпрацоўка задач інфармацыйнай бяспекі, агульных правілаў бяспекі ў лічбавым асяроддзі, уніфікацыя падыходаў да рэгулявання лічбавых актываў, гарманізацыя заканадаўчай базы, у тым ліку стварэнне адзінай прававой прасторы ў сферы лічбавай эканомікі. Трэба будзе таксама сканцэнтраваць рэсурсы і кадравы патэнцыял для рэалізацыі лічбавых праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце.

– Як вы ацэньваеце ступень гарманізацыі заканадаўства ў Саюзнай дзяржаве? Якія крокі ў гэтым кірунку важныя прынцыпова?

– Адна з мэтаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы – фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы. А гарманізацыя і ўніфікацыя заканадаўства з’яўляюцца сродкамі яе дасягнення. У дадзеным напрамку зроблена нямала, у Саюзнай дзяржаве забяспечаны роўныя правы грамадзян у ключавых сферах жыцця, такіх, як праца, сацыяльная абарона, адукацыя, ахова здароўя і інш. Асобныя галіны заканадаўства, напрыклад, грамадзянскае, працоўнае, у цэлым ужо гарманізаваны, бо ў іх замацаваны падобныя падыходы да прававога рэгулявання.

Вялікую ролю ў працэсе збліжэння заканадаўства адыграла Еўразійская інтэграцыя. Яна дазволіла ў значнай ступені ўніфікаваць і гарманізаваць многія важныя сферы: мытнае рэгуляванне, дзяржаўныя закупкі і іншыя. Але гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы той вялікай рабоце, якая была праведзена ў Саюзнай дзяржаве.

Патэнцыял далейшага збліжэння маецца. Але мы не разглядаем гэты працэс як самамэту. Важна вызначыць тыя сферы, гарманізацыя і ўніфікацыя якіх дасць нашым краінам узаемную выгаду: будзе спрыяць узмацненню інвестыцыйнага патэнцыялу, вытворчай кааперацыі і, самае галоўнае, палепшыць жыццё нашых грамадзян.

Зараз распрацоўваецца канцэпцыя збліжэння заканадаўства дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Савет Рэспублікі вельмі актыўна працуе над гэтым дакументам. Унесены канкрэтныя і, што важна, сістэмныя і ўзаемавыгадныя для бакоў прапановы. Пра гэта і новыя ідэі я планую гаварыць у сваім выступленні на форуме 12 кастрычніка. Мяркую, што і іншыя ўдзельнікі актыўна рыхтуюцца. Будзе цікава.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

05.12.2018 - 15:16 | Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд

Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд. У чарадзе святочных забаў знайшлося месца як для ўпадабаных жыхарам абласнога цэнтра мерапрыемстваў, так і для новых. Многія традыцыйныя дзействы памяняюць фармат. Нязменнымі застануцца іх душэўная атмасфера, маляўнічасць і запал.

04.12.2018 - 10:10 | У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

03.12.2018 - 12:56 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

03.12.2018 - 10:06 | У Магілёўскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца больш за 61 тыс. чалавек з інваліднасцю

У Магілёўскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца больш за 61 тыс. чалавек з інваліднасцю, у тым ліку 10,7 тыс. інвалідаў I групы, 27,4 тыс. – II групы, 20 тыс. –III групы, 3,2 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.