Рус Бел Eng 中文

Форум рэгіёнаў: у выставе-кірмашы рамёстваў прыме ўдзел больш за 450 майстроў, артыстаў, калектываў з Беларусі і Расіі

У выставе-кірмашы рамёстваў «Горад майстроў», якая адбудзецца ў час правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прыме ўдзел больш за 450 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, артыстаў і калектываў дзвюх краін. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Краіну-суседку прадставяць творчыя дэлегацыі з Белгародскай, Бранскай, Валагодскай, Калужскай, Курскай, Ніжагародскай, Самарскай, Смаленскай, Цвярской абласцей, Дагестана, Марый Эл, Комі, Рэспублікі Саха, Башкартастана, Карачаева-Чэркескай Рэспублікі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Сінявокую прэзентуюць майстры з усіх абласцей і па ўсіх напрамках народных промыслаў.

Падчас нацыянальных святочных экспазіцый пройдуць майстар-класы, выставы-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, фальклорна-гульнявыя праграмы, дэгустацыі нацыянальных страў і іншыя мерапрыемствы.

На плошчы Зорак ўсталююць сцэнічны комплекс. На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу тут будзе праходзіць канцэртная праграма «Садружнасць культур – садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

09.11.2018 - 11:52 | Міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 14 лістапада ў Магілёве

Міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 14 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.  

09.11.2018 - 10:58 | У Францыі адкрыты яшчэ адзін квартал шклоўскіх дамоў

У французскім горадзе Вільру (правінцыя Латарынгія) адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця жылога квартала імя Жана Эмануэля Жылібера, збудаванага з драўляных дамоў, вырабленых філіялам «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы.

09.11.2018 - 07:59 | Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер вывесці гандлёвае супрацоўніцтва на новы ўзровень

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу дамовіліся вывесці гандлёва-інвестыцыйнае супрацоўніцтва на новы ўзровень. Пра гэта паведаміў генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль.

08.11.2018 - 15:11 | Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча адсвяткавала наваселле

Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча сёння афіцыйна адсвяткавала наваселле, перадае карэспандэнт сайта. Новую базу навучальная ўстанова атрымала на вуліцы Касманаўтаў. Комплекс былога прафесійнага ліцэя №5 адрамантавалі. Зараз у распараджэнні выкладчыкаў і навучэнцаў 4-павярховы корпус, дзе створаны сучасныя ўмовы для навучальнага і выхаваўчага працэсу.

06.11.2018 - 11:14 | Работнікі і арганізацыі Магілёўскай вобласці атрымалі ўзнагароды за падрыхтоўку і правядзенне на высокім арганізацыйным узроўні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Работнікі і арганізацыі Магілёўскай вобласці атрымалі ўзнагароды Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Рэспублікі за падрыхтоўку і правядзенне на высокім арганізацыйным узроўні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у Магілёве 10-12 кастрычніка. Ушанаванне адбылося сёння ў аблвыканкаме, перадае карэспандэнт сайта.