Рус Бел Eng 中文

Фотаконкурс «Шчаслівая сям’я» аб’яўлены ў Беларусі

Рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Шчаслівая сям’я» аб’яўлены ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

Творчае спаборніцтва праводзіцца па шасці намінацыях: «Сямейныя традыцыі», «Прыгажосць мацярынства», «У аб’ектыве – тата!», «Вялікая сям’я – вялікае шчасце», «Адна дарога на дваіх», «Разам працуем – разам адпачываем».

Удзельнікамі могуць стаць прафесійныя і непрафесійныя фатографы, якія пражываюць у Беларусі, незалежна ад узросту і прафесійнай дзейнасці, якія хочуць падзяліцца станоўчым вопытам сямейных узаемаадносін, дасягнутымі поспехамі ў розных галінах дзейнасці, унікальнымі ідэямі і знаходкамі, вынікамі фотатворчасці.

Матэрыялы неабходна прадставіць у Міністэрства інфармацыі на электронную пошту ups@mininform.gov.by з пазнакай «На фотаконкурс «Шчаслівая сям’я». Матэрыялы афармляюцца ў выглядзе заархіваванай папкі, якая змяшчае запоўненую заяўку ў электронным выглядзе, падборку фатаграфій у адпаведнасці з заяўленай намінацыяй. Кожная фатаграфія павінна быць захавана пад сваёй уласнай назвай. Кожны ўдзельнік можа заяўляцца ў любой колькасці намінацый, але прадастаўляць не больш за пяць работ у кожнай з іх.

Матэрыялы падаюцца не пазней за 1 лістапада 2018 года.

Арганізатарамі творчага спаборніцтва з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»». Яго асноўныя мэты – папулярызацыя ў грамадстве традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, фарміраванне ўстаноўкі ў маладога пакалення на стварэнне паўнавартаснай сям’і, на здаровы лад жыцця, прапаганда гендарнай роўнасці, абароны правоў дзяцей, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі і інш.

 

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

16.11.2018 - 11:09 | Новая спецтэхніка паступіла ў распараджэнне энергетыкаў Магілёўскай вобласці

Тры перасоўныя электратэхнічныя лабараторыі ЭТЛ-35 вытворчасці Яраслаўскага электрамеханічнага завода на базе поўнапрывадных аўтамабіляў ГАЗ-2705 Газэль і ГАЗ-33088 паступілі ў распараджэнне энергетыкаў рэгіёна. Лабараторыі перададзены для працы ў філіялы «Магілёўскія электрычныя сеткі», «Бабруйскія электрычныя сеткі», «Клімавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».

15.11.2018 - 11:02 | У Магілёўскай вобласці рэгістратары праверылі адрасы больш за палову дамоў для падрыхтоўкі да перапісу 2019 года ў Беларусі

У Магілёўскай вобласці рэгістратары ўдакладнілі адрасы больш за палову будынкаў для падрыхтоўкі базы перапісу насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе. Аператыўная інфармацыя аб працы рэгістратараў размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

14.11.2018 - 16:13 | У працу грамадскага транспарту Магілёва 17 лістапада ўнесены змены

У працу грамадскага транспарту Магілёва 17 лістапада ўнесены змены.

14.11.2018 - 15:54 | Злёт машыністаў пройдзе 22-23 лістапада ў Магілёве

Пяты злёт машыністаў пройдзе на Беларускай чыгунцы 22-23 лістапада, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

13.11.2018 - 09:41 | Абвешчаны набор у школу гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца»

Школа гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» аб’яўляе аб пачатку чацвёртага сезона. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.