Рус Бел Eng 中文

Футбольная каманда Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» перамагла на мемарыяле памяці Святланы Рыжовай у Магілёве

Мужчынская каманда Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» перамагла ў турніры па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай. Традыцыйныя спаборніцтвы прайшлі ў магілёўскім СК «Алімпіец».

Сталічная дружына перамагла ўсіх сапернікаў – магілёўскую «Надежду», віцебскі «Універсітэт-95», мінскі «Космас». Характэрна, што за каманду-пераможцу выступаў намеснік старшыні галоўнага футбольнага ведамства краіны Сяргей Сафар’ян. Пры яго непасрэднай падтрымцы з 2013 года праводзіцца турнір, ініцыятарам якога стаў магілёвец Аляксандр Ластачкін. Нагода для арганізацыі мемарыяла была сумнай – на 37-м годзе жыцця памерла ад раку адна з самых тытулаваных беларускіх футбалістак Святлана Рыжова.

Усім удзельнікам турніру ўручылі памятныя медалі. Найстарэйшых ігракоў у кожнай зборнай адзначылі падарункамі.

Фота - Андрэй Ільеня

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая