Рус Бел Eng 中文

Футбольны клуб «Днепр» атрымаў ліцэнзію на ўдзел у вышэйшай лізе

Камітэт па клубным ліцэнзаванні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыняў рашэнне аб выдачы футбольнаму клубу «Днепр» ліцэнзіі, якая дае права выступаць у вышэйшай лізе сезона 2017 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ФК.

Раней нашай камандзе з-за фінансавых пытанняў было адмоўлена ў выдачы ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце краіны па футболе. Але кіраўніцтва клуба прыклала максімум намаганняў і вырашыла праблемныя моманты.

Нагадаем, што чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі стартуе 1 красавіка. У гэты дзень магілёўскі «Днепр» прыме сталічнае «Дынама». Пачатак сустрэчы ў 17.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая