V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 11-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Гады Вялікай Айчыннай вайны сталі часам небывалага гераізму і патрыятызму – Уладзімір Даманеўскі

Гады Вялікай Айчыннай вайны сталі перыядам вялікага выпрабавання для савецкага народа, часам небывалага гераізму і патрыятызму. На гэта звярнуў увагу, адкрываючы святочны канцэрт «Вялікі дзень! Вялікая Перамога!» на плошчы Леніна ў Магілёве старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

«Час мае велізарную ўладу, але яна слабейшая за чалавечую памяць, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – 9 Мая мы справядліва называем «святам са слязамі на вачах», бо Беларусь заплаціла за яго неверагодна высокую цану».

Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны наша краіна страціла трэцюю частку насельніцтва. Боль страты не абышла бокам ні адну беларускую сям’ю. З неверагоднай жорсткасцю фашысты распраўляліся з мірным насельніцтвам, дашчэнту выпальвалі цэлыя вёскі. На Магілёўшчыне сцёрты з твару зямлі сотні населеных пунктаў, многія з іх так і не адноўлены. Дзясяткі тысяч чалавек загінулі ў канцэнтрацыйных лагерах.

На тэрыторыі Прыдняпроўскага краю больш за 1,6 тыс. воінскіх пахаванняў, у якіх спачываюць астанкі амаль 326 тыс. воінаў Чырвонай Арміі. І нават праз дзесяцігоддзі горыч страт тых вогненных гадоў не праходзіць. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама заклікаў усіх, хто сёння прыйшоў на свята, ушанаваць хвілінай маўчання загінулых на палях бітваў і ахвяраў нацызму.

Ён таксама выказаў словы гонару за 114 ураджэнцаў нашай вобласці, удастоеных высокага звання Героя Савецкага Саюза. Трое з іх сталі героямі двойчы – маршал Іван Якубоўскі, генерал арміі Іосіф Гусакоўскі, палкоўнік Сцяпан Шутаў. 23 жыхары Магілёўшчыны – поўныя кавалеры ордэна Славы, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

Звяртаючыся да ветэранаў, Уладзімір Даманеўскі ад імя прысутных падзякаваў ім за ратныя і працоўныя подзвігі, актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм і беззапаветную любоў да Радзімы. «Нізкі паклон вам, працаўнікі тылу. «Усё для фронту – усё для Перамогі» – гэты лозунг быў для вас сэнсам жыцця. Вы навекі праславілі Прыдняпроўскі край і родную Беларусь», – сказаў губернатар.

Асаблівую ўвагу Уладзімір Даманеўскі звярнуў на тое, што сёння мы жывём у спакойнай і незалежнай краіне. «Беларусь заўсёды праводзіла міралюбівую знешнюю палітыку, выступала і выступае за тое, каб любыя канфлікты вырашаліся выключна мірным шляхам. Мы абсалютна адкрытыя для ўсяго свету. Спакой, незалежнасць, стабільнасць, грамадская згода – вось галоўныя каштоўнасці нашага народа», – канстатаваў кіраўнік рэгіёна.

Сярод удзельнікаў сённяшняга свята было шмат моладзі. Гэта, паводле слоў Уладзіміра Даманеўскага, яшчэ раз даказвае, што маладое пакаленне з павагай і гонарам ставіцца да гісторыі свайго народа, памятае і шануе подзвіг салдатаў-пераможцаў.

Старшыня аблвыканкама сардэчна павіншаваў жыхароў Прыдняпроўскага краю са святам Вялікай Перамогі, пажадаў здароўя, дабрабыту, спакою ў сем’ях і на працы, упэўненасці ў заўтрашнім дні і мірнага неба над галавой.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.08.2018 - 10:14 | Рэгіянальны фестываль «Дрыбінскія таржкі» праходзіць у Дрыбіне

Рэгіянальны фестываль «Дрыбінскія таржкі» праходзіць у Дрыбіне. Пра гэта паведамілі ў Дрыбінскім райвыканкаме.

16.08.2018 - 14:06 | Камбайнеры «Зары» сталі першымі чатырохтысячнікамі ў Магілёўскай вобласці

Першы экіпаж-чатырохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Мяжу ў 4 тыс. т збожжа пераадолелі механізатары ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» (Магілёўскі раён) у складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі. Гэты ж калектыў першым у рэгіёне ўзяў бар’ер у 3 тыс. т і 2 тыс. т.

15.08.2018 - 08:57 | Галоўная тэма АДІ ў жніўні: «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны маладзёжнай палітыцы ў краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.08.2018 - 08:08 | Урачыстыя лінейкі ў школах Магілёўскай вобласці правядуць 1 верасня

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у Магілёўскай вобласці прапануецца правесці ў суботу 1 верасня, паведаміў карэспандэнту сайта начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.

13.08.2018 - 09:54 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.