Рус Бел Eng 中文

Галоўная тэма АДІ ў красавіку: «Сацыяльная справядлівасць – ключавы прынцып беларускай дзяржавы»

Тэмай Адзінага дня інфармавання, які пройдзе 20 красавіка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, стане «Сацыяльная справядлівасць – ключавы прынцып беларускай дзяржавы». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, уключаных у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб занятасці насельніцтва, дзяржаўных праграмах, сістэмах адукацыі і аховы здароўя, жыллёвых субсідыях, аказанні сем’ям дапамогі ў вырашэнні жыллёвых праблем, дзяржаўнай падтрымцы сем’ям з дзецьмі і інш.

У якасці дадатковых будуць асвятляцца пытанні радыяцыйна-экалагічнага становішча ў раёнах Магілёўскай вобласці, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС, і прымаемых мерах па далейшай ліквідацыі яе наступстваў, а таксама аб праблемах, якія тычацца вытворчага траўматызму і аховы працы.

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая