Рус Бел Eng 中文

Гарачую тэлефонную лінію па пытаннях добраўпарадкавання правядзе 16 кастрычніка КДК Магілёўскай вобласці

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 16 кастрычніка па тэлефоне (80222) 25-87-47 будзе праводзіцца гарачая лінія з насельніцтвам рэгіёна на тэму: «Выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў, прадпрыемстваў, садовых таварыстваў і на іншых аб’ектах».

У названы дзень з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 грамадзяне могуць паведаміць спецыялістам КДК інфармацыю пра факты неналежнага санітарнага стану тэрыторый населеных пунктаў і канкрэтных арганізацый, безгаспадарчых адносінах землекарыстальнікаў да прадастаўленых ім зямельных участкаў (зарастанне зямель пустазеллем, наяўнасць несанкцыянаваных звалак і г. д.) і пра іншыя аналагічныя парушэнні.

Па кожным сігнале будуць прыняты меры рэагавання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая