Рус Бел Eng 中文

Гасцініцы і сядзібы павінны паведамляць міліцыі пра ўсяленне замежнікаў на працягу трох гадзін

У Беларусі з 1 кастрычніка гасцініцы, сядзібы і іншыя суб’екты, якія здаюць жыллё, павінны паведамляць міліцыі пра ўсяленне замежных грамадзян на працягу трох гадзін.

У сілу ўступілі змены ў закон “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”. У прыватнасці, змяніўся парадак прадастаўлення ў орган унутраных спраў інфармацыі аб замежных грамадзянах, якія часова знаходзяцца ў Беларусі. З 1 кастрычніка гасцініцы, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб’екты аграэкатурызму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў, павінны паведамляць аб такіх грамадзянах на працягу трох гадзін пасля прадастаўлення ім кватэры ці нумара.

Зрабіць гэта можна праз адзіны партал электронных паслуг (з выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага подпісу), аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Гасцініцы», а таксама накіраваўшы паведамленне нарачным. Падрабязная інфармацыя пра парадак, час і спосабы прадастаўлення ў орган унутраных спраў звестак аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, размешчана на сайце МУС у раздзеле «Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі».

Парадак рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што часова знаходзяцца ў Беларусі, які прадугледжаны ст.41-43 закона «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», не змяняецца.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая