Рус Бел Eng 中文

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У прыватнасці, пачалі жніво сельгасарганізацыі Бялыніцкага, Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Круглянскага, Мсціслаўскага і Асіповіцкага раёнаў. Найбольш актыўна ўборка збожжавых вядзецца ў Быхаўскім і Кіраўскім раёнах, дзе на сённяшнюю раніцу было прыбрана 726 га і 527 га адпаведна.

Спецыялісты падкрэслілі, што на дадзеным этапе ўборачнай сярэдняя ўраджайнасць складае 31,4 ц/га, што крыху ніжэй леташняй – 31,7 ц/га. Лідзіруе па ўраджайнасці Круглянскі раён, у якім атрымліваюць каля 40 ц/га.

У Магілёўскай вобласці, паводле апошніх дадзеных, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 2,2 тыс. га. Намалочана больш за 6,7 тыс. т. збожжа. Усяго ж аграрыі рэгіёну плануюць намалаціць за 1,1 млн. т. збожжа, дадаўшы да леташняга каравая амаль 75 тыс. т. Дзяржзаказ складае 156 тыс. т. збожжа і 10 тыс. т. масланасення рапсу.

Дарэчы, аграрыі вобласці працягваюць уборку азімага рапсу. Гэта культура ўжо скошана на 24,3 тыс. га (62% да ўборачнай плошчы). Пры ўраджайнасці 19,1 ц/га намалочана 46,6 тыс. т. алейнага насення.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая