Рус Бел Eng 中文

Глусский РОВД стал одним из лучших подразделений страны по итогам служебной деятельности в 2017 году

Пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства ўнутраных спраў прайшло ў Мінску. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У ліку найлепшых падраздзяленняў па выніках службовай дзейнасці за 2017 год быў адзначаны Глускі РАУС. З рук Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча начальнік падраздзялення атрымаў чатырохвугольную шкляную стэлу з барэльефным партрэтам капітана Уладзімірава. Узнагарода заснавана ў памяць аб байцах батальёна, якія праявілі мужнасць, самаадданасць, стойкасць і вернасць Радзіме пры абароне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 годзе, а таксама аб усіх супрацоўніках органаў унутраных спраў Беларусі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая