Рус Бел Eng 中文

Год малой радзімы: на адну дваровую дзіцячую пляцоўку стала больш у Крычаве

На адну дваровую дзіцячую пляцоўку стала больш у Крычаве. Яе ўладкаванне ў мікразоне «Ціміразеўская» стала часткай акцыі «Утульны двор», якая праводзіцца ў раёне і прымеркавана да Года малой радзімы. У праекце прымаюць удзел прадпрыемствы, арганізацыі і жыхары рэгіёна.

 

Так, тэрыторыю ля дома ў раёне мікразоны «Ціміразеўская» прыводзілі ў парадак работнікі райвыканкама, УКВП «Камунальнік», а таксама неабыякавыя гараджане. За ўладкаванне непасрэдна дзіцячай пляцоўкі ўзяліся спецыялісты ЖКГ. Яны абгарадзілі тэрыторыю, устанавілі гульнявое абсталяванне, уладкавалі месца для міні-футбола. Тут з’явілася і горка пад сцяжком «Ясная», падораная РУП «Белтэлекам».

У шматкватэрныя дамы мікразоны таксама прыйшла тэхналогія GPON, якая лічыцца найбольш перспектыўнай ва ўсім свеце і дае па аптычным кабелі з гарантаванай якасцю розныя паслугі. Лінейка «Ясная» – гэта пакеты паслуг. Яны ўключаюць у сябе тры асноўныя паслугі: інтэрнэт, тэлефонную сувязь і тэлебачанне. Як адзначыў начальнік ЗУЭС Аляксандр Тараймовіч, тэхналогія GPON стала даступнай і для карпаратыўных кліентаў, чые аб’екты размешчаны ў гэтым раёне горада.

Па матэрыяле раёнай газеты «Крычаўскае жыццё»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая