Рус Бел Eng 中文

Горацкі «Міраж» завяршыў выступленне на турніры «Залатая шайба» ў старэйшай узроставай групе на чацвёртым месцы

Горацкі «Міраж» завяршыў выступленне на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Залатая шайба» ў старэйшай узроставай групе на чацвёртым месцы. У матчы за бронзу нашы хакеісты саступілі «Алімпу» з Лунінецкага раёна з лікам 3:5.

Пераможцай турніру стала каманда Маскоўскага раёна Мінска «Мядзведзь», якая перамагла ў фінале з лікам 4:3 сталічны «Грыфон».

Па выніках спаборніцтваў вызначана і сімвалічная пяцёрка. У яе ўвайшлі Максім Талкачоў («Міраж»), Аляксей Таболін, Сяргей Станько (абодва – «Грыфон»), Максім Вярэніч, Аляксандр Цуркан (абодва – «Алімп»). Цырымонія закрыцця рэспубліканскага турніру «Залатая шайба» і ўзнагароджання найлепшых ігракоў адбылася пасля фінальнага матчу XIV Каляднага турніру Беларусь-Расія і прайшла на вялікай пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны».

Турнір «Залатая шайба» ў Беларусі адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў 1997 годзе. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, ГА «БРСМ», Федэрацыя хакея Беларусі, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» і ГА «Дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі» Залатая шайба».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая