Рус Бел Eng 中文

Гран-пры фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» заваяваў кадэт з Магілёва Ян Васькоў

Гран-пры VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» заваяваў выхаванец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Ян Васькоў. На гала-канцэрце, які прайшоў у Магілёўскім інстытуце МУС, малады чалавек выканаў песню «Воблакам па небе».

Галоўную ўзнагароду і спецыяльны прыз ад імя старшыні афіцэрскага сходу УУС палкоўніка міліцыі Ігара Шчарбачэні ўручыла намеснік начальніка УУС палкоўнік міліцыі Наталля Сіманава.

Дыплом пераможцы ў намінацыі «Вакальна-інструментальны ансамбль» атрымаў ВІА «Юны ратаўнік» ДУА «Спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь». У тройку прызёраў таксама ўвайшлі калектывы «Рыкашэт» з Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і «Адважныя сэрцы» са спецыялізаванага ліцэя МУС.

У намінацыі «Вакал» месцы размеркаваліся наступным чынам. Дыплом трэцяй ступені ўручылі выхаванцу Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча №2 Яўгену Царыкаву за выкананне песні «Бухенвальдскі набат». Другое месца дасталося дуэту Антона Рудава і Мікіты Аўгусціновіча з Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча з кампазіцыяй «Армія мая». Трэцюю пазіцыю заняў Артур Макарэвіч з Віцебскага кадэцкага вучылішча, які выканаў песню «Пропавшим без вести».

У рамках фестывалю таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Віват, інстытут!», прысвечанага 70-годдзю Магілёўскага інстытута МУС.

Фестываль «Чырвоны гваздзік» сабраў у Магілёве выхаванцаў кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў, сярэдніх агульнаадукацыйных і спецыяльных навучальных устаноў, Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Беларусі, прадстаўнікоў Юрыдычнага паліцэйскага каледжа Тулы з Расіі. Удзельнікі выканалі песні, якія расказваюць пра подзвігі народа ў Вялікай Айчыннай вайне і лакальных ваенных канфліктах, пра сілавыя структуры, пра любоў да Айчыны, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Фота – УУС Моагілёўскага аблвыканкама

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "моладзь":

16.01.2019 - 14:00 | Заключны этап рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава пройдзе ў Магілёве 22-27 красавіка

Заключны этап V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава пройдзе ў Магілёве 22-27 красавіка, паведаміў кансультант аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Анатоль Мукалаў.

10.01.2019 - 09:47 | STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска

STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска. Пра гэта паведаміў дырэктар Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучыні» Аляксандр Хоміч.

09.01.2019 - 09:05 | У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Урачыстае адкрыццё інтэлектуальнага спаборніцтва адбылося ў абласным цэнтры творчасці.

03.01.2019 - 14:42 | Святочны конкурс: магілёўскія студэнты ўпрыгожвалі пакоі ў інтэрнатах

У інтэрнатах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбралі пакоі, якія былі маляўніча ўпрыгожаны да зімовых святаў. Конкурс на самае лепшае навагодняе афармленне праходзіў па ініцыятыве жыллёва-бытавой камісіі пры прафкаме студэнтаў установы адукацыі.

03.01.2019 - 08:47 | Моладзі прапануюць напісаць, якой яны бачаць Беларусь праз 10 гадоў

Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў»