Рус Бел Eng 中文

Ігар Шчарбачэня прызначаны начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзены кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве праваахоўных органаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, новым начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама прызначаны Ігар Шчарбачэня. Ён змяніў на пасадзе Аляксандра Кавальчука, які цяпер будзе ўзначальваць УУС Мінскай вобласці.

Да новага прызначэння Ігар Шчарбачэня працаваў начальнікам упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая