Рус Бел Eng 中文

Інфармацыю аб аварыйных і планавых адключэння электраэнергіі жыхары Магілёўскай вобласці могуць атрымліваць праз СМС

Інфармацыю аб аварыйных і планавых адключэннях, запазычанасці па аплаце за спажытую электраэнергію жыхары Магілёўскай вобласці цяпер могуць атрымліваць праз СМС. РУП «Магілёўэнерга» запусціў новы сэрвіс апавяшчэнняў, паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства.

Паслуга бясплатная і падключаецца па жаданні абанентаў. Адзінае, што трэба зрабіць для карыстання сэрвісам, – даць асабістую згоду на атрыманне паведамленняў. Яна неабходна для выключэння памылак пры накіраванні апавяшчэнняў, а таксама па патрабаваннях заканадаўства.

Усе, хто жадае скарыстацца паслугай, могуць звярнуцца да спецыялістаў РУП «Магілёўэнерга» ў адпаведных раёнах (або да кантралёра падчас наведвання пры планавым абыходзе).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":