Рус Бел Eng 中文

Італьянскі мультфільм «Меркурый» заваяваў Гран-пры Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018»

Італьянскі мультфільм «Меркурый» Мішэля Бернардзі заваяваў Гран-пры XXI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018». Сёння ў Магілёве падчас закрыцця мерапрыемства назвалі пераможцаў конкурснай праграмы, перадае карэспандэнт сайта.

У гэтым годзе ў асноўны конкурс анімацыйных фільмаў увайшла 61 работа, а ў конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці – 54. За права стаць найлепшымі змагаліся прадстаўнікі з 31 краіны.

У выніку прыза «Вялікі крыштальны аловак» былі ўдастоены:

– у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм для дарослых» – фільм «Пустэча» (рэжысёр Юло Пікоў, Эстонія);

– у намінацыі «Найлепшы эксперыментальны анімацыйны фільм»– фільм «Падзенне» (рэжысёр Барыс Лаб’е, Францыя);

– у намінацыі «Найлепшае выяўленчае рашэнне» – фільм «Bloeistraat 11» (рэжысёр Ніенке Дзеўтц, Бельгія, Нідэрланды);

– у намінацыі «Найлепшы сцэнарый анімацыйнага фільма» – фільм «Міцева каханне» (рэжысёр Святлана Філіпава, школа-студыя «ШАР», Расія);

– у намінацыі «Найлепшы рэжысёр анімацыйнага фільма» – Наталля Мірзаян (фільм «Пяць хвілін да мора», студыя анімацыі «Пецярбург», Расія);

– у намінацыі «Найлепшае гукавое рашэнне анімацыйнага фільма»– фільм «Маяк» (рэжысёры: Квенцін Арыус, Дэміен Кантрэрас, Алан Фра, Даўрэлія Газел, Лаўра Герліер, Ола Іерардзі, Студыя ESMA, Францыя);

– у намінацыі «Найлепшы дэбют» – фільм «Бездань» (рэжысёр Патрык Вандэрброк, студыя Vivi Film, Нідэрланды);

– у намінацыі «Найлепшы студэнцкі анімацыйны фільм»– фільм «Падарожжа Тэль-Авіў» (рэжысёр Самуэль Патні, Студыя HSLU Desing und Kunst Luzem, Швейцарыя);

– у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм для дзяцей»–фільм «Каробка» (рэжысёры Эліёт Белроўз, Карале Фавіер Луцыя Лагіліер, Алойс Матэ, Жуліет Пэрэй, Жаран Рывет, Студыя ESMA, Францыя);

– у намінацыі «Найлепшы беларускі анімацыйны фільм» – фільм «Волчишко» (рэжысёр Ігар Волчак, студыя «Беларусьфільм»).

Акрамя таго,дыпломам «Майстру анімацыі» і прызам «Вялікі крыштальны аловак» за значны ўклад у развіццё анімацыі быў узнагароджаны савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысёр і сцэнарыст Давід Чаркаскі. Шэраг анімацыйных работ і іх аўтараў атрымаў заахвочвальныя дыпломы ў розных намінацыях.

Прыз «Малы крыштальны аловак» дастаўся:

– у намінацыі «Самаму юнаму стваральніку анімацыйнага фільма»– фільм «Лічбы» (Аўтары Мікіта Васько, Кірыл Ласкевіч, Яўген Станкевіч, Аўгусцін Салавей, Герман Іоў, Студыя дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс», г. Мінск);

– у намінацыі «Найлепшая сцэнарная праца»– анімацыйны фільм «Адлятаючы ад шэрых будняў» (дзіцячая студыя анімацыі «ЮЛА», г. Луганск, Украіна);

– у намінацыі «Найлепшае гукавое рашэнне анімацыйнага фільма»–фільм «Яшчэ адзін партрэт»(1-е творчае аб’яднанне пры Днепрапятроўскім абласным дзіцяча-юнацкім кінацэнтры «Вяснянка», Украіна);

– у намінацыі «Самы пазнавальны анімацыйны фільм»– фільм «Легенда аб Мірскім замку» (Дзіцячая анімацыйная студыя «Карандаш», г. Магілёў);

– у намінацыі «Самы добры анімацыйны фільм» – фільм «Птушачка і вусень» (1-е творчае аб’яднанне пры Днепрапятроўскам абласным дзіцяча-юнацкім кінацэнтры «Вяснянка», Украіна);

– у намінацыі «Самы дзіцячы анімацыйны фільм»– фільм «Чытуму» (калектыўная праца анімацыйнай студыі Camera-etc, г. Льеж, Бельгія);

– у намінацыі «Найлепшы беларускі анімацыйны фільм» – фільм «Пярэварацень» (дзіцячая анімацыйная студыя «Карандаш», г. Магілёў);

– у намінацыі «Найлепшаму мастаку анімацыйнага кіно» – фільм «Трое з космасу» (Студыя «Мульт-Школа 25», г. Масква).

Заахвочвальны дыплом «За найлепшае выкананне дзіцячай песні» атрымаў анімацыйны фільм «Дзень нараджэння Ісуса» (1-е творчае аб’яднанне пры Днепрапятроўскам абласным дзіцяча-юнацкім кінацэнтры «Вяснянка», Украіна), «За выразнасць і арыгінальнасць персанажаў»–«Павучальная гісторыя» (Студыя мультфільмаў «Вектар АРТ», г. Гомель), «За арыгінальнае прачытанне дзіцячай казкі»– «Яблык – дом» (студыя дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс», г. Мінск), «За адважнае ўвасабленне мары» – «Маленькі ручаёк» (студыя анімацыі «МУЛЬТЫФОКУС», г. Барысаў), «За гарманічнае спалучэнне народнай музыкі і выявы»–«Каляды» (Студыя дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс», г. Мінск).

Па традыцыі на «Анімаёўцы» адбыліся конкурсы дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. На іх было прадстаўлена 317 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана. Пераможцаў творчага спаборніцтва таксама ўзнагародзілі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі на цырымоніі закрыцця.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

у намінацыі «Выяўленчая творчасць»:

– узроставая група 5-10 гадоў:

1 месца – «Маленькі прынц», Тараканава Сафія, 8 год, ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №6» ( г. Магілёў);

2 месца –«Гіганцкі усамбрыйскі хамелеон», Сарапкін Ілья, 10 гадоў, МБУДА«Дзіцячая мастацкая школа «Вясна»» (г. Бердск, Расія);

3 месца –«Прагулка», Анісімава Арына, 5 гадоў, МБУДА«Дзіцячая мастацкая школа «Вясна»» (г. Бердск, Расія);

– узроставая група 11-17 гадоў:

1 месца –«Пяшчота», Гаўрылава Ульяна, 14 гадоў, ДУА «Магілёўская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў» (г. Магілёў);

2 месца –«Партрэт зладзейкі», Падгайская Марыя, 11 гадоў, ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1» (г. Магілёў);

3 месца –«Майстры кунг-фу», Зюзькіна Анастасія, 13 гадоў, ДУА «Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў г. Крычава» (г. Крычаў);

у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное творчасць»:

– узроставая група 5-10 гадоў:

1 месца – казка «Рэпка», Тахцяр Ленара, 9 гадоў, ТАА «Школа мастацтваў і дызайну імя А. Касцеева»(г. Алматы, Казахстан);

2 месца – «Царэўна-жаба», Волкава Яўгенія, 10 гадоў, ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» г. Магілёва» (г. Магілёў);

3 месца – «Аленяня Бэмбі», Барысава Дар’я, 10 год, ДУА «Ленінская дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў Горацкага раёна» (аг. Леніна, Горацкі раён);

– узроставая група 11-17 гадоў:

1 месца –«Царэўна-жаба», Ганчароў Расціслаў, 12 гадоў, ДУДА«Шматпрофільны цэнтр па працы з дзецьмі і моладдзю»«Юнацтва» г. Магілёва» (г. Магілёў);

2 месца –«Вожык у тумане», Багуцкая Варвара, 14 гадоў, ДУДА«Магілёўская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў» (г. Магілёў);

3 месца – «Чырвоная шапачка», Шчэрба Валерыя, 15 год, ДУА «Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава» (г. Быхаў).

У фестывальныя дні (25-28 кастрычніка) ва ўсіх кінатэатрах Магілёва прайшлі паказы мультфільмаў для дзяцей і дарослых. Аматары анімацыі змаглі прыняць удзел у майстар-класах, творчых сустрэчах з выдатнымі рэжысёрамі Беларусі, Расіі і Украіны, пазнаёміцца з прэзентацыямі аб мастацтве анімацыі.

Першая «Анімаёўка» прайшла ў маі 1998 года ў Мінску. У верасні гэтага ж года па ініцыятыве кіраўніцтва «Магілёўаблкінавідэапракату» свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, і з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

20.11.2018 - 11:20 | Асабісты прыём грамадзян правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі.

20.11.2018 - 10:15 | Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў

Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

19.11.2018 - 10:01 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

17.11.2018 - 17:00 | Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ўшаноўвалі ў Магілёве

Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ушаноўвалі сёння ў Магілёве, паведамляе карэспандэнт сайта.

16.11.2018 - 12:14 | Народныя прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам работы

Народныя прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам працы. Мерапрыемствы па ўмацаванні супрацоўніцтва абмяркоўвалі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Хунань Ян Вэйган.