Рус Бел Eng 中文

К концу 2017 года Быховский консервно-овощесушильный завод планирует увеличить экспорт продукции более чем на 20%

Да канца 2017 года Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод плануе павялічыць экспарт прадукцыі больш чым на 20%. Пра гэта журналістам паведаміў антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Марозаў падчас выязнога семінара-нарады членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па пытаннях развіцця Быхаўскага раёна.

«Сёння 39% рэалізаванай прадукцыі складае экспарт. Да канца года мы плануем павялічыць яго да 60%», – адзначыў кіраўнік. Геаграфія паставак акцыянернага таварыства ахоплівае 19 краін. Аднак асноўным партнёрам па-ранейшаму з’яўляецца Расія, а ў топе экспартнай прадукцыі і ў агульным аб'ёме рэалізацыі лідзіруюць зялёны гарошак і кукуруза – каля 50%.

«Сёння Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод – гэта не тое прадпрыемства, якое было 2-3 гады таму, – адзначыў Аляксандр Марозаў. – Мы працуем 24 гадзіны ў суткі і партфель заказаў сфарміраваны на шэсць месяцаў наперад».

На дадзены момант ААТ знаходзіцца ў працэдуры санацыі. «Гэта свайго роду фінансавае аздараўленне, якое дазваляе прадпрыемству пачаць жыццё з чыстага ліста, – падкрэсліў антыкрызісны кіраўнік. – Калі завод уваходзіў у гэтую працэдуру, сітуацыя ў вытворчым плане складвалася не вельмі добра. Сёння яна выпраўлена. Па заканчэнні трох гадоў плануем выйсці з гэтага стану».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая