Рус Бел Eng 中文

Каля 300 дзікіх жывёл насяляюць заалагічны саду Магілёўскім раёне. Фота

Заалагічны сад створаны ў 2004 годзе ў Магілёўскім раёне на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага для падрыхтоўкі навучэнцаў. Ён з’яўляецца вучэбнай Лабараторыяй па падрыхтоўцы егераў і леснікоў. Адначасова заасад стаў зонай адпачынку для магілёўцаў. Асноўную частку саду на плошчы ў 120 га займаюць прасторныя вальеры, у якіх жывуць насельнікі лясоў, усяго каля 300 дзікіх жывёл – зубры, алені, кабаны, ласі, казулі, ваўкі, лісы, янотападобныя сабакі і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая