Рус Бел Eng 中文

Каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці заваявала трэцяе месца на Кубку Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў

Каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці заваявала трэцяе месца на Кубку Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў.

Не засталіся без узнагарод нашы спартсмены і ў асабістым заліку. Так, сярод юніёрак да 21 года найлепшай стала Анастасія Бегунова, а ў катэгорыі «Юніёры да 13» Мікіта Біндасаў падняўся на другую прыступку пастамента.

У спаборніцтвах, якія прайшлі ў Магілёве, прынялі ўдзел каля 50 спартсменаў у складзе дзевяці каманд з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. Вікторыю святкавала дружына ДТСААФ Брэсцкай вобласці. Сярэбраны медаль павезла дадому зборная ДТСААФ Гомельскай вобласці.

Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў ўручылі кубкі, медалі, дыпломы і грашовыя прызы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая