Рус Бел Eng 中文

Каманда Магілёўскага аэраклуба перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па самалётным спорце

Каманда Магілёўскага аэраклуба перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па самалётным спорце, які адбыўся на аэрадроме Нова-Пашкава, паведамілі ў прэс-службе ДТСААФ.

У камандным першынстве першае месца заваявала каманда Магілёўскага аэраклуба ў складзе Дзяніса Шкарэнды, Дзмітрыя Пашчука, Віталя Шамардзіна. Другое месца занялі таксама магілёўцы Фёдар Гануцін, Аляксандр Данской, Наталля Палякова. Бронзавым прызёрам стала каманда «Югра» з Расіі.

У самым прэстыжным спаборніцтве на Як-52 залаты медаль заваяваў намеснік начальніка Магілёўскага аэраклуба па лётнай падрыхтоўцы майстар спорту Беларусі па самалётным спорце Віталь Шамардзін. Сярэбраная ўзнагарода ў Аляксандра Мякішава з каманды «Югра», а замкнуў тройку прызёраў беларус Фёдар Гануцін.

У Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па самалётным спорце прынялі ўдзел спартсмены з Расіі, Украіны і Латвіі.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "спорт":

05.12.2018 - 14:48 | Больш за 370 спартсменаў прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы памяці Фёдара Кулакоўскага ў Магілёве

Больш за 300 спартсменаў прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Кулакоўскага.

04.12.2018 - 11:43 | У Асіповічах пачалася тэставая эксплуатацыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Жамчужына»

У Асіповічах пачалася тэставая эксплуатацыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Жамчужына». Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

04.12.2018 - 09:19 | Лісяня Лёсік стане талісманам II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

У Мінску прадставілі талісман II Еўрапейскіх гульняў. Сімвалам галоўнай спартыўнай падзеі ў Беларусі ў наступным годзе стане лісяня Лёсік.

27.11.2018 - 13:34 | Наймацнейшыя маладыя тэнісісты з чатырох краін разыграюць у Магілёве ўзнагароды турніру-мемарыяла Тані Карпінскай

Наймацнейшыя маладыя тэнісісты з чатырох краін разыграюць у Магілёве ўзнагароды 50-га Міжнароднага турніру-мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе.

22.11.2018 - 11:10 | Стадыён «Тарпеда» ў Магілёве плануюць здаць у эксплуатацыю да верасня 2019 года

Стадыён «Тарпеда» ў Магілёве плануюць здаць у эксплуатацыю да верасня 2019 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Міхаіл Галушкоў.