Рус Бел Eng 中文

Каманда з Крычава атрымала перамогу ў спаборніцтвах па настольным тэнісе на кубак раёнаў паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці

Спаборніцтвы па настольным тэнісе на кубак раёнаў паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці адбыліся ў спартыўнай зале СШ №8 Крычава. Спаборніцтвы праводзіліся па ініцыятыве гарадскога аддзялення Беларускага ГА «Федэрацыя настольнага тэніса». 

У турніры прынялі ўдзел каманды з Клімавіч, Касцюковіч, Чэрыкава, Слаўгарада, Мсціслава. Крычаў прадстаўлялі дзве дружыны. Барацьба ішла адразу на пяці тэнісных сталах. Турнір праходзіў азартна. Але ўсё ж гаспадары паказалі больш высокі клас, чым госці.

Пераможцай спаборніцтваў стала каманда «Крычаў-1». Другое месца ў спартсменаў «Крычаў-2», трэцяе – у прадстаўнікоў Касцюковічаў. Па сталах у індывідуальным разрадзе найлепшымі сталі: Мікалай Агееў, Валянцін Кірпічэнка, Яўген Дзедуш, Алег Пашкееў, Дзмітрый Грашчанка (усе – «Крычаў-1»). Найлепшым уручылі грашовыя прэміі і вымпелы турніра ад федэрацыі. Таксама прызёры атрымалі дыпломы і медалі, а ўсе каманды-ўдзельніцы – салодкія падарункі ад РГА «Белая Русь».

   

По материалу газеты "Кричевская жизнь"  

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая