Рус Бел Eng 中文

Камбайнеры «Зары» сталі першымі чатырохтысячнікамі ў Магілёўскай вобласці

Першы экіпаж-чатырохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Мяжу ў 4 тыс. т збожжа пераадолелі механізатары ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» (Магілёўскі раён) у складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі. Гэты ж калектыў першым у рэгіёне ўзяў бар’ер у 3 тыс. т і 2 тыс. т.

Героі жніва прымалі віншаванні прама на полі побач з вёскай Лужкі. Ушаноўваць перадавікоў з рэкордным намалотам прыехалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько, старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Віктар Гейдэль, выканальнік абавязкаў старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Валерый Разганаў, старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка, старшыня назіральнага савета ЗАТ «АК Зара» Леанід Маісееў, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

Словы падзякі ад аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў выказаў Дзмітрый Харытончык. «Дзякуй вам за тое, што не спыняецеся на дасягнутым, за адданасць абранай справе, беражлівае вядзенне работ на роднай зямлі, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, вобласці і нашай дзяржавы, – сказаў ён. – Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, арганізаванасці, самааддачы, добрасумленным адносінам да працы, вы сталі ўзорам для ўсіх удзельнікаў уборачных работ у Магілёўскай вобласці. Упэўнены, ваш прыклад стане залогам новых працоўных здзяйсненняў на нашых хлебных нівах».

Дзмітрый Харытончык пажадаў перадавікам здароўя, дастатку ў дамах, радасці і дабра.

Дыпломы прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за добрасумленную працу і дасягненне 4 тыс. т намалоту збожжавых культур ўручыў Віктар Гейдэль.

«У агракамбінаце «Зара» ёсць слаўныя працоўныя традыцыі, што дазваляе заўсёды дамагацца добрых вынікаў. І ў гэтым годзе ў гаспадарцы змаглі пераступіць чатырохтысячную мяжу», – падкрэсліў старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько. Ён пажадаў, каб і ў далейшым у іх гонар высока ўзвіваўся сцяг перамогі.

За дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі і актыўную добрасумленную працу падчас працоўнага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2018 года перадавікам уручаны Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

Заслужаныя ўзнагароды за працу атрымаў таксама экіпаж у складзе старшага камбайнера Дзмітрыя Анісімава і памочніка Пятра Сакалова, якія намалацілі 3 тыс. т збожжа; экіпаж у складзе старшага камбайнера Сяргея Макосава і памочніка Аляксандра Шумскага, якія ўбралі 2 тыс. т збожжа. Таксама ўзнагароджаны вадзіцель Юрый Манкевіч, які перавёз 3 тыс. т збожжа ад камбайнаў.

Падарункі ўручаны і ад ЗАТ «Агракамбінат «Зара».

Уборка збожжавых у Магілёўскай вобласці ўжо на завяршальным этапе. Паводле дадзеных, на сённяшні дзень убрана 82% плошчаў. Па ўраджайнасці лідзіруе ў рэгіёне ЗАТ «АК «Зара»» – 64 ц/га. 100 экіпажаў камбайнераў на Магілёўшчыне намалацілі 1 тыс. т збожжа і больш. 165 вадзіцеляў перавезлі больш за 1 тыс. т збожжа.

Па матэрыялах газеты «Прыдняпроўская ніва»

Фота - Юлii Марковiч

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.01.2019 - 17:49 | Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў»

Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». Пра гэта паведамілі сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай экалагічнай абстаноўцы на тэрыторыі вобласці, у тым ліку, яе маніторынгу на ўчастку №4 СЭЗ «Магілёў».

16.01.2019 - 16:06 | РЭПАРТАЖ: Вясноўскі дом-інтэрнат: перадавы вопыт індывідуальнага развіцця і адаптацыі дзяцей-інвалідаў

Уключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і дзяцей-інвалідаў у жыццё грамадства паступова становіцца магістральнай лініяй сацыяльнага развіцця Беларусі. Распрацавана спецыяльная праграма, галоўная ўвага ў якой надаецца жыццёвай кампетэнцыі такіх дзяцей, здольнасці жыць у нармальных умовах. Значных вынікаў у гэтай працы дамогся Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

15.01.2019 - 19:37 | У Палацы культуры вобласці прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.

15.01.2019 - 10:32 | Галоўная тэма АДІ ў студзені: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.01.2019 - 10:31 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.