Рус Бел Eng 中文

Камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама прызнаны найлепшым у рэспубліцы па выніках працы ў 2017 годзе

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Па выніках спаборніцтва за 2017 год камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены дыплома I ступені.

Заслужаную ўзнагароду старшыні камітэта Святлане Тарасенка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі 2 лютага на выніковай калегіі профільнага Міністэрства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая