Рус Бел Eng 中文

Канцэрты павінны прыносіць даходы не толькі арганізатарам, але і дзяржаве – КДК Магілёўскай вобласці

На пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю і аналізу арганізацыі і правядзення ў галіне канцэртных мерапрыемстваў з удзелам замежных выканаўцаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.

Дзяржаўнымі кантралёрамі выяўлены неадзінкавыя парушэнні заканадаўства абласным упраўленнем культуры пры выдачы пасведчанняў на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, недаплата арганізатарамі канцэртаў у бюджэт дзяржпошліны і іншыя парушэнні і недахопы.

Па выніках пасяджэння камітэтам выпрацаваны шэраг прапаноў зацікаўленым. Іх рэалізацыя знаходзіцца на кантролі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая