Рус Бел Eng 中文

Кінапаказы да 90-годдзя Алеся Адамовіча адбудуцца 28-29 верасня ў Магілёве

Кінапаказы да 90-годдзя Алеся Адамовіча адбудуцца 28-29 верасня ў кінатэатры «Космас» горада Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Жыхары абласнога цэнтра змогуць паглядзець мастацкі фільм «Ідзі і глядзі», які пастаўлены і зняты па матывах кнігі Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць». Пачатак сеансаў запланаваны 28 верасня на 13.30, а 29 верасня – на 15.30.

«У верасні споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча, беларускага пісьменніка, кінасцэнарыста, публіцыста, грамадскага дзеяча, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук БССР, – адзначылі суразмоўцы. – Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў пра вайну. Яго творы, якія пераклалі на 21 мову, не пакінулі нікога абыякавымі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая