Рус Бел Eng 中文

Кіраўнік аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Мінску Клод Альтэрмат наведвае Магілёўскую вобласць

Кіраўнік аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Мінску Клод Альтэрмат наведвае Прыдняпроўскі край. У рамках візіту сёння адбылася афіцыйная сустрэча госця са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, перадае карэспандэнт сайта.

У гутарцы з губернатарам Клод Альтэрмат падкрэсліў, што гэта яго першае знаёмства з Магілёўшчынай. Такія паездкі ў рэгіёны, па словах дыпламата, вельмі важныя, бо даюць больш поўнае разуменне, як развіваецца краіна на сучасным этапе. Госця цікавілі пытанні фарміравання структуры дзяржаўнага кіравання на абласным узроўні, актыўнасць і ўмовы замежнага інвеставання ў эканоміку Прыдняпроўскага краю.

Расказваючы пра функцыі выканаўчай улады, Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што жыхары вобласці актыўна ўдзельнічаюць у прыняцці жыццёва важных для рэгіёна рашэнняў праз Саветы дэпутатаў розных узроўняў. Што ж тычыцца эканомікі, то, паводле слоў губернатара, прыкладна 60% прамысловай вытворчасці Магілёўшчыны сёння фарміруюць дзяржаўныя прадпрыемствы рэспубліканскай падпарадкаванасці, каля 20% – прыватныя кампаніі, якія ў апошнія некалькі гадоў сталі актыўна расці і развівацца, у тым ліку за кошт замежных інвестыцый. Каб зразумець, чаму інвестары выбралі для работы менавіта наш рэгіён, Уладзімір Даманеўскі прапанаваў Клоду Альтэрмату наведаць замежныя прадпрыемствы, азнаёміцца з узроўнем іх аснашчанасці і пагутарыць з бізнесменамі.

 

Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу госця на той факт, што эканоміка рэгіёна, як і Швейцарыі, экспартна арыентаваная. Прычым у апошнія два гады геаграфія паставак прадукцыі нашых прадпрыемстваў істотна змянілася – прыкладна на 60% павялічылася продажу краіны Еўрасаюза. У аснове канкурэнтаздольнасці выпускаемых тавараў – мадэрнізацыя існуючых і стварэнне новых вытворчасцей.

Разам з выгадным геаграфічным становішчам (суседства з расійскімі рэгіёнамі), прэферэнцыямі паўднёва-ўсходняй часткі вобласці, адным з фактараў, якія садзейнічаюць супрацоўніцтву з замежнымі партнёрамі, з’яўляецца міжнародны форум «Млын поспеху». У канцы чэрвеня ён прайшоў у Магілёве ўжо ў 10-ы раз. Падчас мерапрыемства быў падпісаны шэраг пагадненняў і дагавораў аб намерах у рэалізацыі праектаў, якія ў найбліжэйшы час, мяркуецца, прынясуць вобласці каля $100 млн. Таксама Уладзімір Даманеўскі дадаў, што хутка ў Клімавіцкім раёне літоўская кампанія пачне будаўніцтва комплексу па вырошчванні індычкі і вытворчасці індычыны. На тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» расіяне завяршаюць узвядзенне прадпрыемства па выпуску тэхнічнага вугляроду. Немалыя сродкі штогод укладвае ў развіццё і ЗТАА «ВМГ Індустры», якое паспяхова функцыянуе. З 2015 года актыўна развіваюцца адносіны з Кітаем. Калі раней па прычыне складанай лагістыкі экспартавалася ў невялікіх колькасцях толькі малако, то сёння праблемы вырашаны, і ўжо атрыманы дазвол на пастаўкі ў Паднябесную ялавічыны, намячаецца рэалізацыя сумесных праектаў.

Гаворачы аб супрацоўніцтве, кіраўнік рэгіёна заўважыў, што доля Швейцарыі ў знешнегандлёвым абароце Магілёўскай вобласці нязначная, аднак перспектывы росту ёсць, больш за тое, у 2018 годзе ён павялічыўся ў два разы. Прадпрыемствы Прыдняпроўскага краю пастаўляюць сюды прадукцыю дрэваапрацоўкі, тару з драўніны, а экспартуюць прадукты хімічнай, фармацэўтычнай прамысловасці, тэхналагічнае абсталяванне.

Уладзімір Даманеўскі звярнуўся да Клода Альтэрмата з просьбай аб садзеянні ва ўсталяванні кантактаў паміж дзелавымі коламі Магілёўшчыны і Швейцарыі. У сваю чаргу дыпламат паабяцаў зрабіць усё магчымае для развіцця і ўмацавання партнёрства.

  

Сёння госць плануе таксама пагутарыць з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў Прыдняпроўскага краю. У прыватнасці, мяркуецца дыялог з членамі ГА «Беларускі саюз жанчын». 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

15.11.2018 - 16:43 | Больш за 1,7 тыс. юнакоў Магілёўскай вобласці будуць прызваны на службу ў восеньскі прызыў

Мерапрыемства, прысвечанае адпраўцы прызыўнікоў на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны, адбылося сёння на плошчы Славы Магілёва, перадае карэспандэнт сайта.

14.11.2018 - 12:51 | Кааперацыя прамысловасці, бізнесу і навукі дазваляе атрымаць максімальны сінергетычны эфект ва ўсім ланцугу стварэння дабаўленага кошту – Руслан Страхар

Шырокае ўзаемадзеянне прамысловасці, малога бізнесу і навукі дазваляе атрымаць максімальны сінергетычны эфект ва ўсім ланцужку стварэння дабаўленага кошту. На гэта звярнуў увагу старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, адкрываючы сёння міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы».

13.11.2018 - 11:59 | Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Магілёве

Ушанаванне найлепшых работнікаў сельскай гаспадаркі рэгіёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года адбудзецца 17 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

12.11.2018 - 12:14 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

12.11.2018 - 09:26 | Галоўная тэма АДІ ў лістападзе – уборка ўраджаю і работа аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 лістапада ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны ўборцы ўраджаю і рабоце аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.