V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Кітайска-беларускі інвестпраект па перапрацоўцы льновалакна можа быць рэалізаваны ў Магілёўскай вобласці

Магчымасці рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці кітайска-беларускага інвестыцыйнага праекта па вырошчванні і перапрацоўцы льновалакна абмеркаваны ў правінцыі Цзянсу, паведамілі ў генконсульстве Беларусі ў Шанхаі.

Гэтыя пытанні ў ліку іншых разглядаў генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль падчас паездкі ў названую правінцыю. У прыватнасці, тэма развіцця льнаводчай галіны была ў цэнтры ўвагі на яго сустрэчы з намеснікам генеральнага менеджара кампаніі SUMEC Textile У Вэйфэнам. Бакі дэталёва абмеркавалі магчымасці ажыццяўлення праекта сумесна Беларуссю і Кітаем.

Аб наладжванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з беларускімі навуковымі арганізацыямі, а таксама прадпрыемствамі ішла размова на перагаворах Валерыя Мацэля з прэзідэнтам кампаніі Giant Light Technology Metal (г. Куншань).

Акрамя таго, кіраўнік генеральнага консульства прыняў удзел і выступіў на арганізаванай Цзянсускай групавой кампаніяй JOC (г. Нанкін) цырымоніі сустрэчы першай партыі беларускай ялавічыны, якая паступіла на рынак КНР, і даў інтэрв’ю журналістам тэлерадыёкампаніі правінцыі Цзянсу і медыягрупы Сіньхуа Daily.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

18.10.2018 - 09:59 | У Беларусі зацверджана Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года

Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» на перыяд да 2030 года зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 17 кастрычніка 2018 года №743, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

17.10.2018 - 09:37 | У льняной галіне Магілёўскай вобласці маюцца шматлікія рэзервы для павышэння эфектыўнасці яе функцыянавання – КДК

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг стану льняной галіны ў рэгіёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.

16.10.2018 - 11:00 | Больш за Br21 млн дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці пасля камеральнага кантролю падатковых дэкларацый

Плацельшчыкі Магілёўскай вобласці дадаткова заплацілі ў бюджэт Br21,4 млн па выніках камеральнага кантролю падатковых дэкларацый, праведзенага падатковымі інспекцыямі вобласці з пачатку 2018 года.

16.10.2018 - 10:05 | У магілёўскіх таксістаў-нелегалаў з пачатку года арыштавалі 13 машын

У магілёўскіх таксістаў-нелегалаў з пачатку года арыштавалі 13 машын агульным коштам больш за Br95 тыс. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

15.10.2018 - 12:19 | У Магілёве абмяркуюць ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю

Круглы стол для бізнес-супольнасці па пытаннях уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) адбудзецца 17 кастрычніка ў канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў» абласнога цэнтра.