Рус Бел Eng

Кніжная выстава «Магілёўскай вобласці – 80 год» працуе ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна

Кніжная выстава «Магілёўскай вобласці – 80 год» працуе ў агульнай чытальнай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Па словах суразмоўцаў, у экспазіцыі сабраны кнігі, фотаальбомы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, якія расказваюць пра гісторыю вобласці, пра слаўныя і гераічныя падзеяі, станаўленне і развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ахову здароўя, адукацыю. Прадстаўлены фаліянты, дзе можна пазнаёміцца са знакамітымі людзьмі Магілёўшчыны, помнікамі гісторыі, архітэктуры, садова-паркавага мастацтва, музейнымі калекцыямі.

Кніжная выстава будзе рэгулярна абнаўляцца і дзейнічаць да канца 2018 года.

Даведачна:

У 1938 годзе ў Беларусі праведзена адміністрацыйная рэформа, у выніку якой было створана 5 абласцей. Сярод іх – Магілёўская з адміністрацыйным цэнтрам горадам Магілёвам. Сёння ў склад рэгіёна ўваходзіць 21 раён, 15 гарадоў, у тым ліку два абласнога падпарадкавання – Магілёў і Бабруйск, 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, 155 сельсаветаў з 2985 сельскімі населенымі пунктамі. Насельніцтва Прыдняпроўскага краю налічвае больш за 1 млн. чалавек.

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "культура":

23.04.2018 - 13:03 | Магілёўскі абласны драматычны тэатр у маі адзначыць 130-гадовы юбілей

Магілёўскі абласны драматычны тэатр 15-18 мая адзначыць 130-гадовы юбілей. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

20.04.2018 - 10:26 | Магіляўчан запрашаюць прыняць удзел у гарадскім конкурсе фатаграфій

Жыхароў абласнога цэнтра запрашаюць прыняць удзел у гарадскім конкурсе фатаграфій «Магілёў і магіляўчане».

14.04.2018 - 09:26 | У касцёле былога калегіума езуітаў у Мсціславе вызначаны супрацьаварыйныя працы

Вызначаны першачарговыя супрацьаварыйныя працы ў касцёле былога калегіума езуітаў XVII стагоддзя ў Мсціславе, паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

03.04.2018 - 14:51 | Вечар памяці Івана Аношкіна адбудзецца 4 красавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы

Іван Архіпавіч Аношкін належаў да нешматлікай, але вельмі каштоўнай кагорты сціплых беларускіх нацыянальных інтэлігентаў. Высілкамі такіх людзей захоўваецца наша мова, краіна, успамін пра нашу велічную гісторыю.

28.03.2018 - 08:28 | Падзеяй тэатральнага форуму «М@rt. Кантакт» названы спектакль «Медэя.Эпізоды»

Звання «Падзея форуму» па версіі прафесійных крытыкаў на ўрачыстым закрыцці 27 сакавіка XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@rt. кантакт» удастоены спектакль «Медэя.Эпізоды» «Тэатра Дзі Капуа» з Санкт-Пецярбурга.