Рус Бел Eng 中文

Комплексная прэзентацыя Магілёўскай вобласці адбудзецца 25 кастрычніка ў Маскве на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Беларусі ў Расіі

Комплексная прэзентацыя Магілёўскай вобласці адбудзецца 25 кастрычніка ў Маскве на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Беларусі ў Расіі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні гандлёва-прамысловай палаты.

Сюды запрошаны дыпламатычныя місіі і амбасады краін, якія размешчаны ў расійскай сталіцы, а таксама прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў-партнёраў Прыдняпроўскага краю.

У час мерапрыемства адбудзецца прадстаўленне гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу рэгіёна. У прыватнасці, запланавана выстаўка суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці, дэгустацыя прадукцыі харчовай прамысловасці Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, з 25 па 29 кастрычніка на плошчах у раёне метро «Новыя Чаромушкі» пройдзе кірмаш-продаж прадукцыі прадпрыемстваў нашага рэгіёна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая