Рус Бел Eng 中文

Конкурс тэатральнага мастацтва пройдзе ў Бабруйску

Першы конкурс тэатральнага мастацтва “У святле сафітаў Бабруйск!” пройдзе 11-13 красавіка ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

У спаборніцтве прымуць удзел калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейныя выканаўцы. 11 і 12 красавіка пройдзе конкурсны прагляд, а 13 красавіка на сцэне Палаца мастацтваў горада адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Гэты творчы праект рэалізуецца ў межах рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі» і гарадской акцыі «Тэатральныя сустрэчы ў Бабруйску». Яго галоўныя задачы – развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, стымуляванне рэалізацыі тэатральных праектаў сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейных выканаўцаў Бабруйска, стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання моладзі горада.

«Мы чакаем ад удзельнікаў цікавых тэатральных праектаў, якія прадэманструюць творчыя здольнасці кожнага. Магчыма, што лепшыя пастаноўкі будуць паказаны гараджанам і гасцям горада падчас святкавання 630-годдзя Бабруйска», – адзначылі суразмоўцы.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Палац мастацтваў Бабруйска пры садзейнічанні ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі і ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая