Рус Бел Eng 中文

Крэмль пацвердзіў падрыхтоўку ўдзелу Пуціна ў Форуме рэгіёнаў у Магілёве

У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку ўдзелу Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве.

«Такая паездка рыхтуецца», - сказаў сёння журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне аб удзеле Уладзіміра Пуціна ў форуме.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Форум праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.

БЕЛТА

Фота - ТАСС

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна