Рус Бел Eng 中文

Любімыя шлягеры выканае моладзь Магілёўскай вобласці на рэгіянальных «Дажынках»

Любімыя шлягеры выканае моладзь Магілёўскага рэгіёна на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» у Клічаве. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

На ўдзел у праекце «Шлягер у сваім сэрцы», які пройдзе ў форме конкурсу, пададзена больш за 20 заявак з розных куткоў рэгіёна.

Маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года прадэманструюць артыстызм і прывабнасць на спецыяльнай сцэнічнай пляцоўцы «Маладыя сэрцы Прыдняпроўя», якую арганізуе на «Дажынках» Магілёўскі абкам ГА «БРСМ». Канкурсанты выканаюць па дзве эстрадныя песні, якія адпавядаюць тэматыцы праекта. Пры ацэнцы выступленняў журы будзе звяртаць увагу на вакальныя дадзеныя, рэжысёрскае рашэнне нумара, імідж, харэаграфічную падрыхтоўку, валоданне музычнымі інструментамі.

Па выніках конкурсу назавуць уладальніка Гран-пры, а таксама ўручаць чатыры спецыяльныя дыпломы за артыстычнасць, арыгінальнасць, волю да перамогі і вакал. Акрамя таго, усе пераможцы атрымаюць памятныя падарункі.

Арганізатарамі праекта выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і абкам БРСМ. Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення таленавітай моладзі, стварэння ўмоў для рэалізацыі яе творчага патэнцыялу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая