Рус Бел Eng 中文

Магіляўчанак запрашаюць прыняць удзел у кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь»

Магіляўчанак запрашаюць прыняць удзел у кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Адбор адбудзецца 9 лістапада ў 16.00 у гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Дзяўчатам неабходна прыйсці без макіяжу, узяць з сабой туфлі на высокім абцасе, купальнік і гумку для валасоў.

Для ўдзелу ў кастынгу магіляўчанкам неабходна папярэдне азнаёміцца з інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу, запоўніць анкету і выслаць яе на электронны адрас moggck@list.ru, прымацаваць да ліста дзве фатаграфіі высокай якасці (у поўны рост і партрэт).

Да конкурсу дапускаюцца дзяўчаты 18-24 гадоў, росту не ніжэйшага за 174 см, з добрымі знешнімі дадзенымі, з беларускім грамадзянствам, якія ніколі не ўступалі ў шлюб, не маюць дзяцей і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі (незалежна ад месца вучобы, працы). Немалаважнай умовай з’яўляецца адсутнасць татуіровак і пірсінгу на целе.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца ўладальніцы тытула «Міс Беларусь» і пераможцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў прыгажосці «Міс Беларусь», а таксама грамадзянкі, якія маюць дачыненне да фота- і відэаматэрыялаў, што носяць эратычны або парнаграфічны характар.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

15.06.2018 - 12:55 | У Магілёве 25 чэрвеня адбудзецца «Кірмаш вакансій»

У Магілёве 25 чэрвеня адбудзецца чарговы «Кірмаш вакансій». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.

15.06.2018 - 09:35 | Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 13 раёнах Магілёўскай вобласці

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 13 з 21 раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

15.06.2018 - 09:23 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 чэрвеня начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 чэрвеня начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Міхайлавіч Неўмяржыцкі.

15.06.2018 - 09:21 | Упор на п’яных і бяспраўнікаў: ДАІ вобласці праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ

Да 18 чэрвеня ў рамках рэспубліканскага мэтавага комплексу на тэрыторыі рэгіёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў, а таксама вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання.

14.06.2018 - 14:47 | Маладых Магілёва запрашаюць паўдзельнічаць у лёгкаатлетычным забегу «Дарога да шчасця»

Аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама запрашае маладых абласнога цэнтра паўдзельнічаць у лёгкаатлетычным забегу «Дарога да шчасця». Мерапрыемства пройдзе 30 чэрвеня ў рамках святкаванняў, прысвечаных Дню горада Магілёва.