Рус Бел Eng 中文

Магіляўчанка стварыла ў роднай вёсцы музей

Магіляўчанка Рыма Данільцава стварыла ў вёсцы Вялікі Нежкаў Бялыніцкага раёна музей. У бацькоўскай хаце яна сабрала сямейныя фатаграфіі і прадметы побыту, якімі карысталіся ў мінулым стагоддзі яе родныя – усё, што дазволіць захаваць памяць аб малой радзіме.

Большасць рэчаў дзесяцігоддзямі захоўвалася на гарышчы бацькоўскага дома. Музей сямейнай памяці будзе папаўняцца: гаспадыня кажа, што пакуль у ім рэалізавана толькі невялікая частка задуманага.

tvrmogilev.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая