Рус Бел Eng 中文

«Магілёўэнерга» падрыхтавала да працы ў паводку 63 аварыйна-аднаўленчыя брыгады

У РУП «Магілёўэнерга» створана паводкавая камісія для забеспячэння ўстойлівай работы энергааб’ектаў Магілёўскай вобласці ў перыяд вясновай паводкі, паведамілі на прадпрыемстве.

Камісіяй сфарміраваны пералікі энергааб’ектаў, якія знаходзяцца ў зоне магчымага разліву вадаёмаў, і ў штодзённым рэжыме праводзіцца маніторынг паводкавай сітуацыі. На выпадак, калі рызыкі падтаплення стануць рэальнымі, будуць аператыўна сфарміраваныя схемы рэзервовага электразабеспячэння спажыўцоў.

Ва ўсіх раёнах вобласці спецыялісты «Магілёўэнерга» правялі тэхнічны агляд ліній электраперадачы, будынкаў, збудаванняў і падстанцый, размешчаных у зоне магчымага падтаплення. У цяперашні час прыняты меры па абароне апор паветраных ЛЭП, размешчаных у пойменных участках, ярах. Падрыхтаваны да працы 63 аварыйна-аднаўленчыя брыгады з транспартнымі сродкамі, у тым ліку 32 адзінкі павышанай праходнасці, 11 плаўсродкаў, 41 мотапомпа для адпампоўкі вады, 20 перасоўных электрастанцый.

«З работнікамі праведзены інструктажы і трэніроўкі па адпрацоўцы дзеянняў ва ўмовах паводкі з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі. На асаблівым кантролі знаходзяцца сацыяльна значныя аб’екты і аб’екты жыццезабеспячэння», – адзначылі ў «Магілёўэнерга». Спецыялісты філіяла «Энерганагляд» нагадваюць аматарам рыбалкі аб правілах знаходжання паблізу высакавольтных ліній электраперадачы, асабліва на ўчастках, дзе магчыма падтапленне.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, на рэках вобласці з 2 красавіка пачаўся інтэнсіўны рост узроўню вады ад 6 да 126 см у суткі. Паколькі тэмпература паветра павышаецца, узровень вады ў рэках працягне расці, і трэба чакаць, што ў найбліжэйшыя дні яны выйдуць на пойму.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая