Рус Бел Eng 中文

Магілёўскае гарадское камунальнае ўнітарнае прадпрыемства цеплаэнергетыкі стала пераможцам абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ

XVII летняя абласная спартакіяда Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў завяршылася ў Магілёве.

У фінальных спаборніцтвах прыняло ўдзел 18 каманд. Яны спаборнічалі ў міні-футболе, мужчынскім і жаночым валейболе, гіравым спорце, лёгкаатлетычным кросе.

У выніку ўпартай барацьбы пераможцам спартакіяды стала Магілёўскае гарадское камунальнае ўнітарнае прадпрыемства цеплаэнергетыкі. Другое месца заняло Бабруйскае ўнітарнае камунальнае даччынае вытворчае прадпрыемства «Водаканал». На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гарводаканал».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая