Рус Бел Eng 中文

Магілёўская абласная арганізацыя БСЖ абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю пра ўборачную

Магілёўская абласная арганізацыя «Беларускі саюз журналістаў» абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю пра ўборачную кампанію, паведаміла старшыня рэгіянальнай структуры БСЖ Святлана Шутава.

«Падобнае творчае спаборніцтва сярод журналістаў мы праводзім другі год запар, – расказала субяседніца. – Журналісты актыўна занятыя на жніве. Яны часта сустракаюць світанак у полі з механізатарамі і нярэдка заканчваюць працоўны дзень далёка пасля заходу сонца. Пішучая брація добра ведае, што такое праца на хлебнай ніве і якой цаной дастаецца агульны каравай. Таму было прынята рашэнне заахвоціць тых, хто расказвае жыхарам рэгіёна аб самай гарачай пары – уборачнай кампаніі».

Прыняць удзел у конкурсе запрашаюць членаў абласной арганізацыі «Беларускі саюз журналістаў». Для гэтага прадстаўнікам СМІ неабходна накіраваць да 20 верасня на электронны адрас mv@mogilev.by інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» альбо поштай (212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 89, к. 64, Магілёўская абласная арганізацыя ГА «БСЖ») матэрыялы з паметкай «На конкурс «Жніво-2018» з указаннем сваіх П.І.І. і пасады, кантактнага тэлефона. Ад кожнага аўтара прымаецца не больш за тры публікацыі.

«Артыкулы могуць быць рознымі па жанры і спосабу падачы, – заўважыла Святлана Шутава. – Мы не абмяжоўваем тэматыку толькі людзьмі, якія працуюць у полі. На жніве занятыя розныя службы і арганізацыі, якія дапамагаюць працаўнікам палёў праводзіць ўборачную кампанію якасна і ў аптымальныя тэрміны. Яны таксама заслугоўваюць увагі і могуць стаць героямі рэпартажаў».

Па выніках конкурсу журы, у склад якога ўвойдуць члены прэзідыума абласной арганізацыі БСЖ, выберуць аўтара найлепшай публікацыі, а таксама ўладальнікаў другога і трэцяга месцаў. Пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі з уручэннем адпаведных дыпломаў.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: (8 0222) 32 73 21, 32 71 39.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.12.2018 - 10:32 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

15.12.2018 - 14:57 | Падтрымка асабістых падсобных гаспадарак, ліфты і басейн – Уладзімір Даманеўскі правёў прамую тэлефонную лінію

Больш за трэць пытанняў, якія паступілі падчас прамой тэлефоннай лініі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму, тычыліся працы ЖКГ.

15.12.2018 - 14:00 | Больш за Вг50 тыс сабралі падчас тэлемарафона «Нашы дзеці» на канале «Беларусь 4. Магілёў»

Тэлемарафон «Нашы дзеці» прайшоў у прамым эфіры канала «Беларусь 4. Магілёў» падчас дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду.

14.12.2018 - 16:59 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

14.12.2018 - 08:24 | Дэлегацыя Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў кітайскай правінцыі Шэньсі 19 снежня наведае з візітам Магілёўскую вобласць

Дэлегацыя Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў кітайскай правінцыі Шэньсі 19 снежня наведае з візітам Магілёўскую вобласць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.