Рус Бел Eng 中文

Магілёўская мытня падвяла вынікі працы за другі квартал 2018 года

У другім квартале 2018 года геаграфія экспарту беларускіх тавараў пашырылася, што кажа аб павелічэнні знешнеэканамічных сувязяў, развіцці і стварэнні спрыяльных умоў для вядзення бізнесу. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ведамства Андрэй Галайдзін на справаздачным сходзе, дзе падводзіліся вынікі працы Магілёўскай мытні.

Сёння айчынныя тавары экспартуюцца ў 76 краін свету, што на 7% больш у параўнанні з першым кварталам бягучага года. Найбольшая ўдзельная вага прыпадае на прадукцыю наступных таварных груп: 44 - драўніна і вырабы з яе, 25 - портландцэмент, 68 - пліта мінералаватная, 48 - вырабы з папяровай масы, паперы або кардона, 40 - каўчук, гума і вырабы з іх, 10 - злакі і іншыя беларускія тавары.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая