Рус Бел Eng 中文

Магілёўская вобласць плануе зарабіць на суботніку каля Br800 тыс.

Магілёўская вобласць плануе зарабіць на суботніку каля Br800 тыс. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

«Традыцыйна 50% заробленых сродкаў будзе пералічана Міністэрству фінансаў. Грошы, якія засталіся ў распараджэнні вобласці, накіруем на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, пахаванняў воінаў і партызан. Але асноўная ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў», – сказаў Уладзімір Даманеўскі.

Па папярэдніх дадзеных, да працоўнай акцыі далучылася каля 320 тыс. жыхароў рэгіёна. «Грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у суботніку. У Год малой радзімы асноўныя сілы накіраваны на навядзенне парадку ў райцэнтрах, аграгарадках, у сельскай мясцовасці. Асаблівая ўвага надаецца пасадцы дрэў, добраўпарадкаванні прыдарожных палос, месцаў баявой і воінскай славы, адпачынку насельніцтва».

Кіраўніцтва аблвыканкама і гарвыканкама на чале з Уладзімірам Даманеўскім і мэрам Уладзімірам Цумаравым працуе на прыстасаванні лесвічнага спуску і фантана з плошчы Арджанікідзэ на вуліцу Вялікую Грамадзянскую у Магілёве. «Аб’ект абраны не выпадкова, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. – Ёсць даручэнне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўладкаваць гэтую мясцовасць так, каб тут маглі адпачываць жыхары абласнога цэнтра. Значная частка работ ужо выканана».

Губернатар дадаў, што многія ўраджэнцы Прыдняпроўскага краю зараз працуюць за межамі вобласці, а таксама заўважыў, што кіраўнікі рэспубліканскага ўзроўню, працоўны шлях якіх доўгія гады быў звязаны з Магілёўшчынай, прыехалі на суботнік на малую радзіму. Так, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў прыняў удзел ва ўладкаванні створанага ў Магілёве парку ў Падніколлі – саджаў бярозы і ліпы. Тут жа працаваў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. На лесвічным спуску разам з прадстаўнікамі аблвыканкама працаваў Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны.

Рэквізіты асобнага банкаўскага рахунку Магілёўскага аблвыканкама для залічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку 2018 года:

Бенефіцыяр – Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт;

УНП бенефіцыяра – 700123853;

Нумар рахунку – ВУ51АКВВ36410050605717000000 у беларускіх рублях;

Банк – Ф-л 700 МАУ ААТ АСБ «Беларусбанк», г. Магілёў;

БІК банка – АКВВВУ21700.

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

25.05.2018 - 11:25 | Карагодамі, абрадамі і стравамі традыцыйнай рэгіянальнай кухні адзначаць свята «Зялёныя святкі» ў Чавускім раёне

VI Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 27 мая на крыніцах «Байкова» Чавускага раёна. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

23.05.2018 - 17:04 | Прадстаўнікі пяці краін выступяць на фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах. Праграма

Больш за 600 удзельнікаў з пяці краін выступяць на XVII Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах. Форум пройдзе з 31 мая па 3 чэрвеня, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клімавіцкага райвыканкама.

23.05.2018 - 15:36 | Больш за 600 студэнтаў беларускіх ВНУ збярэ ў Магілёве рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні». Праграма

В молодежной столице Беларуси 25-26 мая пройдет республиканский праздник «Молодежь и творчество - история будущего». В мероприятии примут участие более 600 студентов белорусских вузов.

22.05.2018 - 12:34 | Прадстаўнікі кітайскай кампаніі SUMEC з дзелавым візітам наведваюць Магілёўскую вобласць

Прадстаўнікі кітайскай кампаніі SUMEC з дзелавым візітам знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці. 21 мая госці пабывалі ў Крычаве і Касцюковічах, дзе азнаёміліся з магчымасцямі вытворчасці цэменту. Сёння яны плануюць наведаць здраўніцы рэгіёна, а таксама азнаёміцца з інвестыцыйнымі пляцоўкамі Чавусаў.

18.05.2018 - 19:25 | Магілёўская міліцыя адзначае 100-годдзе з дня ўтварэння

Мерапрыемствы да 100-годдзя Магілёўскай міліцыі, якое будзе адзначацца 19 мая, адбыліся сёння ў горадзе на Дняпры. Раніцай у музеі гісторыі Магілёва прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод кіраўнікам і супрацоўнікам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці. Вечарам на сцэне абласнога Цэнтра творчасці пачаўся святочны канцэрт.