Рус Бел Eng 中文

Магілёўская вобласць у I квартале павялічыла экспарт у Кітай больш чым у тры разы

Магілёўская вобласць у студзені-лютым гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага павялічыла экспарт у Кітай больш чым у тры разы да $ 1062,8 тыс. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

Аснову экспарту ў КНР склала прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як “Белшына”, “ВМГ-Індустры”, “Дыямед-інвест”, “Бровары Хайнэкен”, «Бабушкина крынка» і іншых. «У цяперашні час нашы перапрацоўшчыкі сельгаспрадукцыі прапрацоўваюць пытанні з кітайскімі партнёрамі аб павелічэнні паставак сваіх вырабаў. Да прыкладу, холдынг «Бабушкина крынка» плануе, акрамя экспарту стэрылізаванага, сухога неразведзенага і абястлушчанага малака, сухой сыроваткі, сыру і масла, наладзіць пастаўкі натуральнамалочнай прадукцыі. Перагаворы па гэтым пытанні вядуцца з кампаніяй Hunan zhongnan antimony and tungsten co., Ltd з правінцыі Хунань», – зазначыў Руслан Страхар.

Магілёўскі і Бабруйскі мясакамбінаты маюць магчымасць экспарту ялавічыны на кітайскі рынак у аб’ёмах каля 1 тыс. т. у месяц пры ўмовах дасягнення дамоўленасці па цэнавым фактары пасля правядзення кітайцамі аўдыту прадпрыемстваў. «На дадзены момант асноўнай праблемай, якая тармозіць экспарт мясной прадукцыі ў Кітай, з’яўляецца адсутнасць сертыфікацыі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў на права паставак прадукцыі ў КНР», – растлумачыў суразмоўца.

Прыярытэтным напрамкам у прамысловай вытворчасці Руслан Страхар назваў супрацоўніцтва з кітайскай карпарацыяй «Зумліён» па арганізацыі на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» на вытворчых магутнасцях завода «Магілёўтрансмаш» (філіял МАЗа) выпуску аўтамабільнай спецтэхнікі. У цяперашні час зарэгістравана новая юрыдычная асоба – беларуска-кітайскае ТАА «Зумліён-МАЗ», вядзецца падрыхтоўка неабходнай тэхнічнай дакументацыі.

«Для нас таксама найважнейшым фактарам для выхаду на новы якасны ўзровень узаемаадносін з’яўляецца развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Так, дакументы аб супрацоўніцтве ў самых розных сферах падпісаны з трыма кітайскімі правінцыямі – Цзянсу, Хэнань і Хунань, наладжаны сяброўскія адносіны з гарадамі-партнёрамі: Магілёў – Нанкін, Бабруйск – Шаасін, Бабруйск – Усі, устаноўлены пабрацімскія адносіны паміж Магілёвам і Чжэньчжоу. Усё гэта ў цэлым прыносіць станоўчыя вынікі. Як і ў мінулым годзе, мы назіраем станоўчую дынаміку росту тавараабароту: у I квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён вырас больш чым на 75% і склаў $ 8 149,2 тыс.», – адзначыў старшыня камітэта эканомікі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая